Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
УЧАСТКОВЫЕ ИНСПЕКТОРЫ МИЛИЦИИ СЛУЦКОГО РАЙОННОГО ОТДЕЛА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ
Радио
“Весткi Случчыны”
Наши партнеры
Слуцкий районный исполнительный комитет
Белорусское телеграфное агентство
Минский областной исполнительный комитет
Спорт
Спартыўныя навіны
30.07.2010

«Аграсэрвіс» на ўздыме

25 ліпеня на стадыёне каледжа перапрацоўчай прамысловасці прайшоў матч апошняга, 13-га, тура першага круга першынства Мінскай вобласці па футболу ў першай лізе паміж ФК «Аграсэрвіс» і ФК «Аўтамабіліст» (Уздзенскі раён). Случчане лідзіравалі з першай і да апошняй хвіліны. Першы тайм скончыўся з лікам 3:1 на карысць гаспадароў, выніковы лік сустрэчы – 4:2. Першую гульню другога круга «Аграсэрвіс» зноў згуляе дома з ФК «Любань». Матч 14-га тура адбудзецца 31 ліпеня, пачатак – у 16.00.

«Каласок»

3 – 6 жніўня 2010 года ў Слуцку пройдуць занальныя спаборніцтвы па футболу спартакіяды «Каласок» для дзяцей і юнакоў аграгарадкоў, сельскіх населеных пунктаў. 3 – 4 жніўня матчы пройдуць паміж юнакамі 1996 –1998 гадоў нараджэння, 5 – 6 жніўня – 1994 – 1995 гадоў нараджэння. У спаборніцтвах прымуць удзел юныя футбалісты са Слуцкага, Нясвіжскага, Капыльскага, Любанскага і Дзяржынскага раёнаў.

Ветэраны – у фінале

Каманда ветэранаў Слуцкага раёна выйшла ў фінал Кубка Мінскай вобласці па футболу сярод ветэранаў. У 1/4 фінала случчане выйгралі ў каманды Салігорскага раёна «Шахцёр», у паўфінале – у каманды Стаўбцоўскага раёна. 31 ліпеня ў Барысаве на стадыёне «БАТЭ» пройдзе матч з прадстаўнікамі Барысаўскага раёна.

2 000 рублёў

Пачынаючы з першага матчу другога круга чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболу ў другой лізе білет на «хатнія» матчы футбольнай каманды «Слуцкцукар» будзе каштаваць 2 000 беларускіх рублёў. Раней случчане за білет на матч любімай каманды плацілі 1 500 рублёў.

Всего 0 комментария:
Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Новость дня
03.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
Новости 
03.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
30.08.2010
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА