Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
УЧАСТКОВЫЕ ИНСПЕКТОРЫ МИЛИЦИИ СЛУЦКОГО РАЙОННОГО ОТДЕЛА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ
Радио
“Весткi Случчыны”
Наши партнеры
Белорусское телеграфное агентство
Слуцкий районный исполнительный комитет
Минский областной исполнительный комитет
Спорт
«Бяроза» выстаяла, «Слуцкцукар» растаў
30.07.2010

 Састаў каманды: Міхайлаў, Козел, Дземенкавец, Пракапеня, Карпіленка, Рагожкін (к), (Гурыновіч, 18), Ждановіч, Кутышэнка (Шахраеў, 46), Касцюкевіч, С. Ліс, Пратасюк.


Супраць футбольнай каманды «Слуцкцукар» 24 ліпеня на стадыёне ДЮСШ-1 у горадзе Бяроза гулялі не толькі адзінаццаць футбалістаў ФК «Бяроза-2010», а яшчэ і перакладзіна, штанга і, здавалася, самі нябёсы. Таму матч 16-га тура сёлетняга чэмпіянату краіны па футболу ў другой лізе скончыўся нечакана... паражэннем «цукровых».


Гаспадары поля забілі хуткі гол – на 8-й хвіліне вызначыўся Варанко. Магчыма, менавіта ён збянтэжыў случчан і не даў магчымасці адыграцца ў першай палове сустрэчы. Хаця, напэўна, «цукровыя» ўжо павінны былі прывыкнуць да таго, што ўсе без выключэння каманды другой лігі выходзяць на матчы з ФК «Слуцкцукар» як на бой, бо ведаюць, што канкурэнт моцны. Але забіць не атрымалася ні ў Андрэя Кутышэнкі, ні ў Дзяніса Касцюкевіча, якія выйшлі на поле нападаючымі.


Другі тайм, на які асабіста я, ды і фанаты «цукровых» ускладалі шмат надзей, на гэты раз расчараваў. Случчанам не хапіла ўдачы – іншых агрументаў і прыводзіць не трэба. Пагадзіцеся, калі пасля ўдару Аляксандра Гурыновіча мяч трапляе ў перакладзіну, якраз па цэнтру, і вылятае з варот, не дакрануўшыся да сеткі, то ці не фатальнае гэта нешанцаванне? Яшчэ адзін эпізод, які стаў пацвярджэннем таго, што дзень быў не «цукровых»: «відушчы» прастрэл варот Аляксандра Пратасюка з левага фланга – мяч трапляе ў штангу і, памяняўшы траекторыю, вылятае з рамкі ФК «Бяроза-2010». А пра няздзейснены дубль Аляксандра Карпіленкі што казаць: метраў з пяці футбаліст спрабаваў прабіць галавой – мяч у сетку трапіў, але ж не з таго боку, другі раз Аляксандр прабіваў з правага фланга – не хапіла дакладнасці.


А гаспадары тым часам, хоць зорак з неба не хапалі, задачу сваю выканалі: стварылі тры моманты каля варот «цукровых» – усе тры і рэалізавалі. Хоць «стандарт», пасля якога гаспадары поля забілі другі гол, і застаецца на сумленні бакавога суддзі. Не будзь яго, магчыма, і трэцяга б не было... Але ж умоўны лад і футбол не сумяшчальныя. Па ўсяму было відаць, што выйшлі бярозаўцы «зараджаныя» на перамогу. Ды і, шчыра кажучы, «Бяроза-2010» – зусім не тая каманда, якая прыязджала ў Слуцк у мінулым сезоне: састаў амаладзіўся, ды і трэніруе іх сам Гурыновіч – былы футбаліст «Дынама» (Мінск).


Надзея на тое, што «цукровыя» здолеюць забіць гол прэстыжу, растала як кавалак цукру ў кубку з гарбатай пасля трэцяга гола ў вароты Сяргея Міхайлава. Пасля фінальнага свістка галоўнага суддзі сустрэчы было горка, што і казаць, але ж ва ўсім трэба шукаць нешта станоўчае: няхай выйграць не атрымалася, затое першы матч каманда правяла без «гарчычнікаў». Балельшчыкі ж «Слуцкцукру», якія прыехалі ў Бярозу, каб падтрымаць любімую каманду, патрабуюць рэваншу: адбудзецца ён напрыканцы сезона-2010 на гарадскім стадыёне ў Слуцку, калі ФК «Бяроза-2010» прыедзе на матч у 33-м туры чэмпіянату першынства краіны па футболу ў другой лізе. Лік павінен быць не меншым, толькі на карысць «цукровых».


А пакуль футбольныя баталіі трэцяга дывізіёна на гарадскім стадыёне сціхнуць на тыдзень. Каманды ідуць на перапынак. Першым праціўнікам «Слуцкцукру» ў другім крузе стане ФК «Жлобін». Матч паміж футбольнымі дружынамі адбудзецца 7 жніўня. Пачатак – у 17.00. Спадзяёмся, балельшчыкаў чакае відовішчная гульня. Верым у любімую каманду!

Наталля ЖУК.

 

Всего 0 комментария:
Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Новость дня
03.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
Новости 
03.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
02.09.2010
30.08.2010
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА