Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Культура
Дораць радасць і добры настрой
12.10.2017
Работнікі сферы культуры Случчыны 8 кастрычніка сабраліся ў маладзёжным цэнтры на ўрачыстасць, прымеркаваную да прафесійнага свята

 

Гучалі віншаванні і цёплыя словы ў адрас ветэранаў і работнікаў устаноў культуры. Іх прызванне – дарыць радасць, свята, добры настрой, станоўчыя эмоцыі, абуджаць лепшыя пачуцці.


Намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская адзначыла асаблівыя таленавітасць, майстэрства, прафесіяналізм, якія вылучаюць работнікаў культуры Случчыны – маладым спецыялістам ёсць у каго вучыцца, падзякавала за самаадданую працу, пажадала творчым работнікам натхнення, поспехаў, дабрабыту і ладу ў сем’ях. Работнікаў культуры павіншаваў таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама Міхаіл Паўлавіч Варабей. Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» Л.Г. Дабравольская ўручыла настаўніку па класе баяна Казловіцкай дзіцячай школы мастацтваў Івану Афанасьевічу  Чарапко, дырэктару цэнтра традыцыйнай культуры Зінаідзе Міхайлаўне Губановіч – Ганаровую грамату Слуцкага райвыканкама. Дырэктар Грэскай дзіцячай школы мастацтваў Марына Міхайлаўна Новік, настаўніца па класе домры Селішчанскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Марына Юр’еўна Наздрына, загадчыца аўтаклуба РЦНТ Людміла Віктараўна Дзьякава, старшы навуковы супрацоўнік Слуцкага краязнаўчага музея Валерый Анатольевіч Ажэўскі адзначаны падзякамі старшыні Слуцкага райвыканкама. Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама ўзнагароджаны настаўніца па класе хору Грэскай дзіцячай школы мастацтваў Жанна Анатольеўна Кудзёлка, дырэктар Лядненскага сельскага дома культуры Галіна Іванаўна Кружаева, загадчыца арганізацыйна-метадычнага аддзела гарадскога Дома культуры Сняжана Сяргееўна Кулевіч.

Шэраг работнікаў устаноў культуры Случчыны ўзнагароджаны граматамі і падзякамі Слуцкага раённага Савета дэпутатаў, аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама.

Пяцярых маладых спецыялістаў прынялі ў свой дружны творчы калектыў работнікі культуры раёна, далі наказ на крэатыўную працу, якая прынясе радасць і случчанам, і самім маладым работнікам, а яны паабяцалі, што не падвядуць.

Ну і якое ж свята без прыгожых песень, танцаў. Узнёслую атмасферу падтрымала цудоўная канцэртная праграма, падрыхтаваная творчымі калектывамі ўстаноў культуры.

У Палацы Рэспублікі 6 кастрычніка на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня работнікаў культуры, загадчыцы сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама Алене Міхайлаўне Камоцкай Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Паўлавіч Бондар уручыў Ганаровую грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую працу, уклад у развіццё сферы культуры.

Ірына ВЕЧАР.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
19.10.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА