Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Галоўная прафесія – мама
12.10.2017

Так гаворыць Кацярына Віктараўна Мікава, якая з мужам Алегам Віктаравічам выхоўвае пяцярых дачушак: Жэню, Вераніку, Ульяну, Анжаліку, Аліну. Быць мамай – значыць, асвоіць мноства прафесій, гаворыць яна. Сапраўды, мама – і повар, і псіхолаг, і настаўнік, і доктар,  яна – самы важны чалавек у жыцці.

Сям’я Кацярыны Віктараўны жыве ў аграгарадку Мялешкі, куды прыехала 10 гадоў таму. Кацярына Віктараўна працуе жывёлаводам у ААТ «Вясейскі Пакроў», Алег Віктаравіч – трактарыстам. Дзяўчынкі, акрамя меншай, вучацца ў школе, Аліна наведвае дзіцячы сад. Скажаце, звычайная мнагадзетная сям’я? Сціплая Аксана Віктараўна таксама лічыць так і не вельмі ахвотна расказвае  пра сябе. А я не згаджуся. Яны – адметныя. Сваёй прыгажосцю, клапатлівымі адносінамі адзін да аднаго, працавітасцю. Уявіце сабе раніцу, калі чатыры дзяўчынкі збіраюцца ў школу, і меншую трэба адправіць у дзіцячы сад... А Кацярына Віктараўна паспявае яшчэ і выпечку зрабіць для любімых дачушак. У доме – чысціня і парадак. І ў школе, і ў дзіцячым садзе, і ў сельсавеце, і ў сельгасарганізацыі пра гэту сям’ю адзываюцца толькі добрым словам.

– Шчасце ў дзецях, – гаворыць Кацярына Віктараўна, – я сама з мнагадзетнай сям’і. Дзяўчынкі – мае памочніцы, папіны любіміцы. Хочацца, каб выраслі добрымі, сумленнымі, выхаванымі, каб былі паспяховымі, удачлівымі. Стараемся даць ім асноўныя жыццёвыя веды.

Дачушкі, расказвае Аксана Віктараўна, дапамагаюць і на кухні, і па гаспадарцы (а яна немалая: агарод, дамашняя жывёла). Самі прыбіраюць у доме, старэйшая Жэня можа і  прыгатаваць. А яшчэ яны – актыўныя ўдзельніцы розных творчых праектаў і конкурсаў, Жэня і Вераніка іграюць на цымбалах, Ульяна – на гітары. Дзяўчынкі паспяваюць і ў спартыўных секцыях займацца.

– Толькі вечарам збіраемся разам. Гэта ўжо наш час: размаўляем, дзелімся навінамі, абмяркоўваем падзеі, планы, – усміхаецца Кацярына Віктараўна. – Любоўю, ласкаю, пяшчотай стараюся «абняць» кожную. Я шчаслівая мама, на душы ў мяне светла.

Ірына ВЕЧАР.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
19.10.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА