Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Падзяка ад міністра
12.10.2017

Быць бацькамі – карпатлівая, нялёгкая праца. І як цудоўна, калі дзеці апраўдваюць спадзяванні, калі бацькі ганарацца іх дасягненнямі.

Днямі начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў  Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Алег Вячаслававіч Царук уручыў падзяку Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь случчанцы Ірыне Барысаўне Федарэнка. Спецыяльна для гэтай мэты ён прыехаў ў ТАА «Сілуэт», дзе працуе Ірына Барысаўна. У падзячным лісце гаворыцца: «Паважаная Ірына Барысаўна, ваш сын, інспектар па прафесійнай падрыхтоўцы групы кадраў Слуцкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Федарэнка з гонарам і годнасцю выконвае задачы па забеспячэнні бяспекі грамадзян, грамадства і дзяржавы. Служба ў органах унутраных спраў патрабуе ад кожнага супрацоўніка прафесіяналізму і мэтанакіраванасці, мужнасці і стойкасці, высокай культуры, гатоўнасці ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду. Усімі гэтымі якасцямі валодае ваш сын. Адказнасць за даручаную справу, працавітасць і добрасумленнасць дапамаглі заваяваць яму высокі аўтарытэт і павагу ў калектыве.

Сардэчны вам дзякуй, паважаная Ірына Барысаўна, за выхаванне сына, сапраўднага патрыёта і абаронцы Айчыны.

З павагай Міністр унутраных спраў – генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Анатольевіч Шуневіч».
– Па дадзеных даследаванняў, Рэспубліка Беларусь уваходзіць у дзясятку самых бяспечных краін свету. І за гэтай бачнай грамадскай бяспекай стаіць праца нашых супрацоўнікаў. Гэта другая па ліку ўзнагарода, якой удастоены бацькі нашых супрацоўнікаў за апошнія сем гадоў. Штат супрацоўнікаў Дэпартамента аховы Мінскай вобласці крыху больш за 1 500 чалавек, а вось такіх падзяк – адна на ўсю вобласць, што яшчэ раз падкрэслівае яе значнасць, – сказаў А.В. Царук.

Сваю службу ў сістэме МУС Аляксандр Федарэнка пачаў у жніўні 2011 года, на займаемай пасадзе – з мая 2015 года. Аляксандр з'яўляецца членам зборных каманд па службовым мнагаборстве, стральбе з табельнай зброі і лёгкаатлетычным кросе Мінскага абласнога ўпраўлення, па службовым мнагаборстве – Дэпартамента аховы і МУС Рэспублікі Беларусь.

У 2014, 2015 гадах на чэмпіянаце па службовым мнагаборстве Мінскага абласнога ўпраўлення заняў першае месца ў сваёй катэгорыі, у 2016 годзе – другое месца.

У 2016 годзе выступаў на чэмпіянаце Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» па службовым мнагаборстве, дзе выканаў нарматыў майстра спорту.

У 2017 годзе заняў першыя месцы на чэмпіянаце Мінскага абласнога ўпраўлення па мнагаборстве; чэмпіянаце   БФСТ «Дынама» па службовым мнагаборстве; чэмпіянаце Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы па лёгкаатлетычным кросе на дыстанцыі 5 000 метраў.

Гэта толькі частка спартыўных і службовых дасягненняў Аляксандра Федарэнкі. За дасягненне высокіх вынікаў у службе і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў ён узнагароджаны нагрудным знакам «За адзнаку».

Расчуленая да слёз Ірына Барысаўна адзначыла, што ганарыцца сынам, дзякавала за аказаную ўвагу, за ацэнку службы Аляксандра.

Ірына МАЛЯЎКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
19.10.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА