Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Урок беларускай кухні. У Слуцкім гарадскім цэнтры традыцыйнай культуры прайшоў кулінарны майстар-клас. Дополнено
12.10.2017

З даўніх часоў дайшлі да нас шматлікія самабытныя стравы беларускай кухні, шырока вядомыя і далёка за межамі Беларусі, – дранікі, халаднік, зацірка, мачанка, верашчака... Рэцэпты прыгатавання страў бабулі перадаюць унукам, праўнукам. Каб у чарговы раз прыцягнуць увагу падрастаючага пакалення да традыцыйнай беларускай кухні, у Слуцкім гарадскім цэнтры традыцыйнай культуры арганізавалі майстар-класы «Стравы маёй прабабулі».

Асабліва папулярная ў беларусаў бульба – «другі хлеб». Яна з'яўляецца абавязковым атрыбутам беларускага нацыянальнага стала. 

З яе гатуюць дранікі, бульбянiкi, клёцкі, бабку… Вось і вучні 4 «В» класа гімназіі №1 разам з класным кіраўніком Святланай Міхайлаўнай Цыуля паспрабавалі свае сілы ў прыгатаванні стравы з бульбы. Рабілі рабяты камы. А дапамагала ім повар Слуцкага філіяла «Ваенсэрвіс» Надзея Леанідаўна Голік. Пад яе кіраўніцтвам хлопчыкі і дзяўчынкі чысцілі бульбу, рэзалі цыбулю, сала. Дапамагала ім Ірына Анатольеўна Белавусава, яна кіруе аматарскім калектывам «Беларуская кухня», які дзейнічае ў цэнтры. Калі Надзея Леанідаўна адварыла бульбу, падсмажыла сала з цыбуляй, рабяты пачалі рабіць камы. Хваляваліся, але ва ўсіх добра атрымалася.

Дарэчы, рабяты не толькі гатавалі, але і «садзілі» ды «выбіралі» бульбу, на беларускай мове называлі посуд, іншыя куханныя прылады. Ды самае галоўнае – яны паспрабавалі страву, якую  прыгатавалі. Камы былі вельмі смачнымі, і гэта не дзіва,  бо рабілі іх у добрым настроі.

Аліна Гурская:
– Я ніколі не чула пра такую страву і мне было вельмі цікава. Спадабалася крышыць цыбулю, камы ляпіць, як з пластыліна. Паспрабую дома зрабіць, а яшчэ хачу дранікі прыгатаваць.

Данііл Сурко:
– Цяжка было чысціць бульбу, бо ніколі не рабіў гэтага,  а вось камы рабіць – гэта хутка. А яшчэ мне гульні спадабаліся. Хачу бліны прыгатаваць.

– Беларуская кухня мае даўнюю гісторыю, старадаўнія рэцэпты захаваліся да нашых дзён. Каб пазнаёміць з імі маленькіх случчан, мы распачалі праект «Стравы маёй прабабулі». Падчас майстар-класаў будзем знаёміць случчан з асаблівасцямі нацыянальнай кухні, – адзначыла дырэктар Слуцкага гарадскога цэнтра традыцыйнай культуры Зінаіда Міхайлаўна Губановіч.

 

Камы
Бульба, сала, цыбуля, тлушч, соль.

Пачысціць бульбу, зварыць яе ў падсоленай вадзе, патаўчы. Падсмажыць сала, нарэзанае дробнымі кавалачкамі, разам з пакрышанай цыбуляй, перамяшаць з бульбай. З атрыманай масы сфармаваць невялікія шарыкі – камы, абсмажыць іх на тлушчы, затым выкласці на патэльню і падсушыць у печы ці духоўцы. Падаваць з малаком ці салёнымі агуркамі.

Ірына КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
19.10.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА