Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
В Слуцкой специализированной детско-юношеской школе олимпийского резерва реконструировали бассейн. Дополнено
12.10.2017

Умацаванне здароўя навучэнцаў, іх фізічная падрыхтоўка – сярод асноўных задач Слуцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Што зроблена ў школе да новага навучальнага года для выхавання здаровай, моцнай моладзі, расказвае дырэктар СДЮШАР Валерый Генадзьевіч Валадковіч:

– Асноўныя работы, якія мы правялі падчас падрыхтоўкі да новага  навучальнага сезона, звязаны з абнаўленнем нашага басейна. З пачатку ліпеня і да кастрычніка зроблены капітальны рамонт: поўнасцю заменены пакрыццё абедзвюх ваннаў, плітка на сценах, новая столь – са спецыяльных матэрыялаў, замянілі выцяжку, адрамантаваны пакой для трэнераў. Работы праведзены гаспадарчым спосабам, выдзеленыя грошы патрачаны максімальна эфектыўна. Сваімі сіламі зроблены і касметычны рамонт ва ўсім будынку. Запланаваны і іншыя работы. Мы рады прыняць наведвальнікаў у абноўленым прыгожым памяшканні, камфортных умовах.

Нагадаем, што ў спартыўнай школе працуюць спецыялізаванае аддзяленне гандболу, а таксама аддзяленні мастацкай гімнастыкі, лёгкай атлетыкі, плавання, цяжкай атлетыкі, вольнай барацьбы. Два апошнія адкрыты з лістапада 2016 года ў сувязі з рэарганізацыяй ДЮСШ прафсаюзаў. Маладыя спецыялісты прыйшлі сёлета трэнерамі па вольнай барацьбе: Іван Мікалаевіч Байгуз і Герасім Уладзіміравіч Праневіч. Трэнерскі склад аддзялення гандболу ўзмацніўся майстрам спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа Дзмітрыем Аляксандравічам Жуком, са жніўня працуе малады спецыяліст Вадзім Русланавіч Каляда.

– Слуцкая спортшкола ў свой час выхавала нямала таленавітых гандбалістаў, у тым ліку міжнароднага ўзроўня, – працягвае Валерый Генадзьевіч. – І цяпер мы імкнёмся дасягнуць былых вышынь. Паспяхова выступаюць нашы дзяўчаты. Каманды юнакоў апошнім часам таксама «падцягваюцца», паказваюць нядрэнныя вынікі. Удзел нашых каманд у дзіцяча-юнацкай гандбольнай лізе «Zubr Cup» матывуе да заняткаў гандболам. Гэту лігу праводзіць знакаміты беларускі гандбольны клуб імя А. Мяшкова, спаборніцтвы высокага ўзроўню і па арганізацыі, і па складзе каманд. Гэта вельмі добрая магчымасць для юных спартсменаў заявіць пра сябе, паказаць свае здольнасці, а галоўнае – набыць неабходны вопыт у гульнях з камандамі больш высокага класу.

Дарэчы, 13 выхаванцаў СДЮШАР у 2016 годзе ўключаны ў склад зборных каманд Беларусі па гандболе, плаванні і іншых відах спорту, нашы навучэнцы займаюцца ў вучылішчах алімпійскага рэзерву. Слуцкія гандбалісты Мікіта Чыжык і Аляксандр Пятровіч выступаюць ужо за Мінскі СКА. У 2016 годзе трэнеры СДЮШАР падрыхтавалі трох майстроў спорту па плаванні, 4 кандыдатаў у майстры спорту па мастацкай гімнастыцы і 1 – па плаванні. На працягу мінулага навучальнага года навучэнцы нашай спартыўнай школы выступілі ў 48 абласных і 43 рэспубліканскіх спаборніцтвах, ёсць пераможцы і прызёры, удзельнічалі ў 7 спаборніцтвах міжнароднага рангу.  Як бачыце, мы маем нядрэнныя вынікі работы і стараемся дасягнуць большага.

Заняткі фізкультурай і спортам – гэта  аптымальна арганізаваны вольны час, ўнутраная дысцыпліна, падтрыманне добрага фізічнага стану і яшчэ шмат карысці. Таму прыводзьце ў спартыўную школу дзяцей і наведвайце самі. Не пашкадуеце.

Ірына ВЕЧАР.

 

 

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
19.10.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА