Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
9 верасня прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла»
07.09.2017
Раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар сяла» прайшоў 9 верасня на Случчыне
Шэсць самых гаспадарлівых, дружных, творчых сем’яў спаборнічалі за права прадставіць Случчыну на абласным этапе. На пляцоўцы перад Бокшыцкім сельскім домам культуры размясцілі імправізаваныя сямейныя падворкі. Тут было чаму падзівіцца, чым залюбавацца і захапіцца. Якія ж яны таленавітыя, умелыя!


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец вітала ўдзельнікаў і гасцей свята. Самае галоўнае для чалавека – моцная, дружная, клапатлівая сям’я, падкрэсліла яна, пажадала  ўдачы.

 

Фрагменты конкурсу

 

Пачалі з конкурсу-прадстаўлення. Сярод удзельнікаў – чатыры мнагадзетныя сям’і: Руслан і Кацярына Варабей з Лучнікоў гадуюць чацвярых дзетак, Станіслава, Дар’ю, Лію, Вілена, столькі ж у Аляксандра і Вольгі Рылач з Шышчыц – Аліна, Даніла, Арсеній і Міраслава, па трое дзяцей у сем’ях Сяргея і Ганны Хвясько з Квасыніч  – Лізавета, Марыя і Уладзіслаў; Валерыя і Валянціны Чыжык з Ісерна – Уладзіслаў, Марыя і Сафія. У Аляксандра і Дар’і Філіповіч з Гарадзішча растуць хлопчыкі Дзмітрый і Яраслаў, а ў Рыгора і Вольгі Маляйчук з Вясеі дзве дачушкі, Ульяна і Марыя. Усе сем’і вядуць дамашнюю гаспадарку.   

Спачатку крыху адчувалася хваляванне ўдзельнікаў. Але спартыўная эстафета прыўзняла настрой, дадала запалу, і ў конкурсе «Дрывасекі» гаспадары і гаспадыні праявілі баявы дух, упэўнена «расправіліся» з бервяном. Да выканання заданняў аднесліся вельмі адказна. Стараліся выступіць як мага лепш, гэта было відавочна. А якія прыгожыя крэатыўныя венікі зрабілі падчас конкурсу «Спрытнякі». Беларускія традыцыі ведаюць добра,  амаль на ўсе пытанні віктарыны адказалі правільна. Ну а свет захапленняў кожнай сям’і такі багаты, што толькі здзіўляцца можна, як хапае ў іх на ўсё часу. На міні-выстаўках удзельнікі прадставілі свае вырабы і расказалі пра хобі.

Гаспадарлівыя, спрытныя, спартыўныя, працалюбівыя, дружныя, зладжаныя, умелыя – усё гэта пра нашых «уладароў сяла». Падчас конкурсу кожная сям’я паказала, што яны – сапраўды каманда.

Падлічыўшы балы, журы вызначыла пераможцаў. Званне «Уладар сяла2017» атрымалі ўпэўненыя Вольга і Рыгор Маляйчук (ААТ «Вясейскі Пакроў»). Усяго некалькі балаў аддзялілі ад першага месца дружную сям’ю Аляксандра і Вольгі Рылач (РСУП «Саўгас «Слуцк»). На трэцім месцы цудоўныя Ганна і Сяргей Хвясько (СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»). Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі. У лічаных балах ад п’едэстала прызёраў – прыгожая сям’я Руслана і Кацярыны Варабей.  Яны, а таксама сціплыя Валерый і Валянціна Чыжык  і самая маладая пара Дар’я і Аляксандр Філіповічы таксама адзначаны падарункамі і дыпломамі. Дзетак парадавалі салодкімі прызамі. Кожнай сям’і В.В. Ражанец уручыла сертыфікат на наведванне аграсядзібы «Птушыны свет» (прадаставіў У.М. Гуркін), сям’я Рылач атрымала сертыфікат на падпіску ад рэдакцыі газеты «Слуцкі край».

Конкурс падрыхтаваны райкамам БРСМ, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама, раённым цэнтрам народнай творчасці пры ўдзеле райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённых арганізацый ГА «Белая Русь», ГА «Беларускі саюз жанчын».
Ужо ў панядзелак, 11 верасня, нашы пераможцы, сям’я Маляйчук, пачалі рыхтавацца да наступнага этапу конкурсу.

– Мы вельмі радаваліся, што перамаглі. Але ж гэта вялікая адказнасць, таму цяпер крыху хвалюемся, – расказвае Вольга Канстанцінаўна Маляйчук. – Ну ды разам справімся. Вось і да раённага конкурсу праграму прыдумвалі ўсёй сям’ёй, папрацавалі – у выніку перамога. Дзякуй вялікі Алене Анатольеўне Гушчынай, дырэктару Вясейскага СДК, і Таццяне Валянцінаўне Пенязь, намесніку дырэктара ААТ «Вясейскі Пакроў» па ідэалагічнай рабоце, за дапамогу, з імі вельмі прыемна і лёгка было працаваць.

Вольга Канстанцінаўна працуе аграномам, муж Рыгор Рыгоравіч – механізатарам. У гаспадарцы ёсць хатнія жывёла і птушка, вялікі агарод, сад. Лідар у сям’і, прызнаецца Вольга Канстанцінаўна, – яна і ўсміхаецца: без каманды войска гіне.
У вольны час, а яго не так многа, са старэйшай дачкой Ульянай любяць вышываць. Бывае, да позняй ночы заседзецца можа: душа супакойваецца за такой работай.
– Мы сям’я, значыць, павінны быць дружнымі, падтрымліваць, разумець, дапамагаць, – працягваем размову. – Галоўнае – клапаціцца адзін пра аднаго, каб было здароўе. Тады будуць лад і спакой у сям’і.

Ірына ВЕЧАР.

1-е место – семья Малейчук

2-е место – семья Рылач

3-е место – семья Хвесько

4-е место – семья Воробей

5-е место – семья Чижик

6-е место – семья Филипович

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.11.2017
23.11.2017
23.11.2017
23.11.2017
23.11.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА