Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
У ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» пачалі нарыхтоўку цукровых буракоў
07.09.2017

Ужо хутка, калі на Слуцкім цукроварафінадным камбінаце будзе створаны дастатковы запас сыравіны для бесперабойнай работы па вытворчасці цукру, тут пачнуць перапрацоўку буракоў новага ўраджаю. Кантралёры сыравіны харчовай прадукцыі прадпрыемства Наталля Міхайлаўна Акімава (на здымку) і Любоў Міхайлаўна Федасюк аглядаюць буракі ў прычэпах машын, ацэньваюць іх прыдатнасць па знешніх паказчыках.

Сёлета на камбінаце плануюць нарыхтаваць 1 млн 200 тыс. тон цукровых буракоў, перапрацоўваць – больш за 10 тысяч тон за суткі. Прымаюць сыравіну з гаспадарак Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

– Нарыхтоўчы сезон сёлета мы пачалі крыху пазней у тым ліку ў сувязі з вялікім аб’ёмам работ па рэканструкцыі на камбінаце: створаны цэлы вытворчы корпус па ачыстцы буракоў, – расказаў старшыня наглядальнага савета Слуцкага цукроварафінаднага камбіната Осіп Іосіфавіч Дапіра. – Графікі нарыхтоўкі сыравіны распрацаваны такім чынам, каб перапрацаваць яе ў аптымальныя тэрміны.

У гэтым годзе  крыху зменім схему вытворчасці: частку сіропу пасля выпарной станцыі будзем выводзіць на захоўванне, прыкладна праз месяц увядзём ёмістасць (на 35 тысяч тон) для гэтага. Такім чынам і пасля таго, як частку гатовай прадукцыі мы рэалізуем, зможам зноў, прыкладна з красавіка, вырабляць цукар, не патрэбны дадатковыя плошчы для захоўвання цукру і фабрыка фасоўкі будзе працаваць пастаянна.

Надвор’е сёлета паўплывала на цукрыстасць буракоў. Але  будзем навёрстваць аб’ёмам перапрацоўкі і, думаю, захаваем вытворчасць цукра на ўзроўні мінулага года. 

Ірына ВЕЧАР.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.11.2017
23.11.2017
23.11.2017
23.11.2017
23.11.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА