Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Спорт
Фестиваль гандбола прошёл в Слуцке. Дополнено
31.08.2017

23 жніўня ў Слуцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву адбылося ўрачыстае адкрыццё III Слуцкага фестывалю гандболу. На спаборніцтвы прыехалі юныя гандбалісты (дзяўчынкі 2004 – 2005 гадоў нараджэння, хлопчыкі 2005 – 2006 гадоў нараджэння) з Беларусі і Расіі, усяго 20 каманд.

Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы  аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама, СДЮШАР гарадоў Слуцка і Пратвіно (Расійская Федэрацыя), Слуцкага райкама БРСМ, ААТ «Слуцкі хлебазавод», Слуцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў, ТАА «Тэхна Лайн» горада Пратвіно.

Беларусь прадстаўлялі каманды са Слуцка, Салігорска, Гомеля, Жодзіна, Гродна, Капыля, Мінска і Наваполацка; Расію – каманды з гарадоў Арол, Звянігарад, Пратвіно, Чэхаў і Талдам. На ўрачыстым адкрыцці спартыўнага фестывалю прысутнічалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама Андрэй Васільевіч Нядзелька, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па гандболе Віктар Ермалаевіч Вінаградаў, госці, трэнеры каманд, бацькі спартсменаў. Удзельнікаў вітала намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская: жадала юным спартсменам бадзёрасці духу, алімпійскага запалу, паспяховых выступленняў і прызавых месцаў, каб Слуцкі фестываль гандболу стаў для ўсіх святам дружбы і здароўя.

Беларусь прадстаўляюць каманды са Слуцка, Салігорска, Гомеля, Гродна, Капыля, Мінска і Наваполацка. Расію – каманды з гарадоў Арла, Звянігарада, Пратвіно, Чэхава і Талдома. На ўрачыстым адкрыцці спартыўнага фестывалю прысутнічалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама Андрэй Васільевіч Нядзелька, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па гандболе Віктар Ермалаевіч Вінаградаў, госці, трэнеры каманд, бацькі спартсменаў.

Яркія штрыхі ў свята ўнеслі выступленні юных гімнастак аддзялення мастацкай гімнастыкі Слуцкай СДЮШАР і каманды Мінскай вобласці па мастацкай гімнастыцы.

Шэсць дзён юнакі і дзяўчаты змагаліся за перамогу. На спартыўных пляцоўках панавала атмасфера сяброўства і здаровага саперніцтва.

У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам:

сярод каманд дзяўчынак:

1 месца – каманда Гродна-1
2 месца – каманда г. Гомель
3 месца – каманда РЦАР г. Мінск
4 месца – каманда г. Жодзіна
5 месца – каманда Мінск-Гуско
6 месца – каманда г. Салігорск
7 месца – каманда г. Слуцк
8 месца – каманда г. Звянігарад
9 месца – каманда Гродна-2.

Лепшымі гульцамі каманды дзяўчынак Слуцка сталі Ганна Ждановіч, Марта Германовіч, Дар'я Шыловіч;

сярод каманд хлопчыкаў:

1 месца – каманда г. Пратвіно
2 месца – каманда г. Талдам
3 месца – каманда РЦАР г. Мінск
4 месца – каманда г. Арол
5 месца – каманда г. Гомель
6 месца – каманда г. Слуцк
7 месца – каманда г. Чэхаў
8 месца – каманда г. Гродна
9 месца – каманда г. Наваполацк
10 месца – каманда г. Капыль
11 месца – каманда г. Салігорск.

Лепшымі гульцамі слуцкай каманды хлопчыкаў прызнаны Эрык Малчан, Данііл Шыловіч, Захар Грэскі.
Жадаем гандбалістам новых перамог!

Ірына МАЛЯЎКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
20.09.2017
20.09.2017
19.09.2017
19.09.2017
19.09.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА