Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Районный велосипедный тур «Дорогами памяти» прошел 20 августа на Слутчине. Дополнено
24.08.2017
Запамінальна, з яркімі эмоцыямі і ўражаннямі 20 жніўня на Случчыне прайшоў раённы веласіпедны тур «Дарогамі памяці», прысвечаны 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Такое мерапрыемства з удзелам кіраўнічага саставу раёна на Случчыне праводзілі ўпершыню: у ліку ўдзельнікаў – кіраўніцтва Слуцкага райвыканкама, начальнікі, намеснікі начальнікаў упраўленняў, аддзелаў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў, спецыялісты раённых службаў, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый. У велатуры прынялі ўдзел амаль 200 чалавек.

Правядзенне гэтага мерапрыемства ініцыявана Слуцкім райвыканкамам, у ліку арганізатараў – аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Слуцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Мэта велатура – прапаганда здаровага ладу жыцця, веласіпеднага спорту, далучэнне да гісторыі роднага краю.

Яркім нядзельным ранкам на пляцоўцы каля Бокшыцкага СДК у вёсцы Заполле сабраліся каманды ўдзельнікаў велатура. Прыгажосць жнівеньскага дня напаўняла наваколле, панаваў прыўзняты святочны настрой, ззялі на сонцы «шарэнгі» веласіпедаў...

Старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, адкрываючы мерапрыемства, адзначыў, што шчасце чалавека вызначаюць тры складаемыя: здароўе, хлеб і мір. Здароеў у значнай ступені залежыць ад самога чалавека, яго ладу жыцця, заняткаў фізкультурай і спортам. Што тычыцца хлеба, то сёлета Случчына вырасціла і сабрала выдатны ўраджай збожжа – больш за 160 тысяч тон. Гэта першы паказчык у Мінскай вобласці і другі ў краіне. Мір – найвялікшая каштоўнасць, якую неабходна берагчы, людзі памятаюць, колькі жыццяў  забрала Вялікая Айчынная вайна, якой цаной заваявана Перамога.Напрыканцы велатура яго ўдзельнікі наведаюць месца спаленай у час Вялікай Айчыннай вайны вёскі Пераходы, ушануюць памяць загінулых случчан.

Маршрут велатура працягнуўся на 22 кіламетры: аграгарадок Заполле – вёска Гарадзішча – вёска Гольчычы – вёска Апаліны – вёска Жылін Брод – помнік ахвярам фашызму на месцы спаленай вёскі Пераходы. Старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі ўзначаліў калону веласіпедыстаў. І, як гаворыцца, паехалі!

У велапрабегу прымалі ўдзел кіраўнікі, работнікі прадпрыемстваў, арганізацый розных галін народнагаспадарчага комплексу Случчыны: прамысловасці, аграпрамысловай сферы, адукацыі, медыцыны, сувязі, гандлю, праваахоўнай і іншых сфер.

Бадай, самым вялікім было прадстаўніцтва кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Трэба аддаць належнае, многія з кіраўнікоў паказалі сапраўдны клас язды на веласіпедзе і добрую фізічную падрыхтоўку. У велапрабегу ўдзельнічалі случчане  розных узростаў, і маладыя, і сталыя. Велатур яшчэ раз пацвердзіў, што спорт з’ядноўвае людзей розных пакаленняў, прафесій, захапленняў.

У цэлым, усё прайшло выдатна. У Гольчычах веласіпедысты зрабілі невялікі перапынак, паслухалі песні ў выкананні самадзейных артыстаў. І зноў у шлях. Крышку стомленыя, але задаволеныя ўдзельнікі велатура дасягнулі канцавога прыпынку маршруту.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец.

Сваімі ўражаннямі і думкамі аб велапрабегу падзяліліся некаторыя ўдзельнікі.

Аляксей Сяргеевіч Родзік, дырэктар РСУП «Саўгас «Слуцк»;
Уладзімір Анатольевіч Крыжаноўскі, начальнік СГФ «Крывая Града» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»:
– Здаровы лад жыцця, заняткі спортам – неабходнасць сённяшняга часу. Выдатна, што многія кіраўнікі паказваюць у гэтым прыклад. Спадзяёмся, што сённяшні велатур стане штуршком для іншых людзей у выбары на карысць здаровага ладу жыцця.

Аляксандр Валянцінавіч Рыбак, дырэктар ААТ «Слуцкі воцатны завод», дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў:
– Выдатнае мерапрыемства, накіраванае на прапаганду фізкультуры і спорту, патрыятычнае выхаванне. Такія мерапрыемствы спрыяюць еднасці людзей. На нашым заводзе стымулюем прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, тыя, хто не кураць, атрымліваюць вышэйшую заработную плату.

Аляксей Сяргеевіч Барцэвіч, начальнік аддзела збыту ААТ «Слуцкі мясакамбінат»:
– У многіх краінах свету людзі перасядаюць з машын на веласіпеды. Гэта эканамічны, экалагічны і карысны для здароўя від транспарту. Велатур на Случчыне – выдатная задумка: атрымалі масу ўражанняў, адрэналін, праверылі свае сілы.Спадзяёмся, сённяшні велатур стане традыцыйным на Случчыне.

Дарэчы, яго запатрабаванасць, што называецца, пацверджана на практыцы. У велапрабегу з вялікім жаданнем прынялі ўдзел дзеці, напрыклад, Ягор Багдашыц (яго мама Таццяна Васільеўна працуе вядучым эканамістам у Слуцкім філіяле ААТ «Мінскагратранс», удзельнічала ў велатуры) адным з першых прыехаў на канцавы прыпынак веламаршруту.

 

На месцы спаленай нямецкімі акупантамі вёскі Пераходы каля стэлы «Смуткуючая маці» прайшоў мітынг-рэквіем, удзельнікі велатура ўшанавалі памяць жыхароў 11 спаленых фашысцкімі карнікамі і не адноўленых вёсак Слуцкага раёна: Беразінец, Задоўба, Краснае, Крушнік, Захацінава, Гондарава, Лазараў Бор, Перавалока, Фадзееўка, Лявішча, Пераходы, усклалі кветкі да стэлы, магіл загінулых.

На дыстанцыі ў Апалінах да ўдзельнікаў велапрабегу па ўласнай ініцыятыве далучыліся дзеці з бліжэйшых вёсак Кіра Буцько, Іван Сыцін, Вова Лешчанка, Ілья Мяцельскі, Ваня Андропаў. Сказалі, класна пракаціліся на веліках!

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
ASJA
22-08-2017
Ничего себе! В Слуцке так интересно! Даже предисполкома такой активный? А людям из другого города можно участвовать в пробегах? Просто люблю классные мероприятия, обязательно бы поучаствовала! А когда следующий велопробег?
Всего 1 комментария:
Новости 
23.11.2017
23.11.2017
23.11.2017
23.11.2017
23.11.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА