Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Урожай-2017
Аграрии Слуцкого района первыми в области намолотили более ста тысяч тонн зерна! Дополнено
17.08.2017

Падчас наведвання 11 жніўня Слуцкага раёна (ДП «Саўгас «Рачкавічы») першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч Макар павіншаваў старшыню Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэя Уладзіслававіча Янчэўскага і працаўнікоў раёна з дасягненнем высокіх вытворчых паказчыкаў – намалотам 100 тысяч тон зерня, падзякаваў за працу і пажадаў новых дасягненняў.

Ігар Мікалаевіч Макар падчас інтэрв'ю сродкам масавай інфармацыі расказаў аб ходзе ўборачнай кампаніі ў Мінскай вобласці.
– Сёлета аграрыям Міншчыны неабходна ўбраць 503 тысячы гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Случчына – другой у краіне намалаціла сто тысяч тон зерня. Следам ідуць Нясвіжскі і Капыльскі раёны. Каб своечасова завяршыць жніво, у паўночныя раёны вобласці будзе накіравана дадатковая сельгастэхніка з іншых раёнаў, – адзначыў Ігар Мікалаевіч Макар. – Радуе добры ўраджай на палетках Мінскай вобласці: плануем атрымаць не менш за 2 мільёны тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 38 – 38,6 цэнтнера з гектара. Яшчэ сёлетні хлеб не ўбралі, а ўжо неабходна клапаціцца пра ўраджай наступнага года.

 

  • На Случчыне 86 камбайнавых экіпажаў намалацілі больш чым па тысячы тон зерня, у тым ліку 7 – больш чым па дзве тысячы тон; тысячны рубеж пераўзышлі 82 вадзіцелі, у тым ліку 11 перавезлі больш за дзве тысячы тон зерня.

На палетках вобласці праводзяць шэраг работ: ідзе ўборка збожжавых, прасаванне саломы, яе адвозка, падрыхтоўка глебы да сяўбы. У шэрагу раёнаў прыступілі да сяўбы азімага рапсу, сурэпіцы. У іх ліку і Слуцкі раён.

Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі адзначыў, што добра арганізаваная работа ў сельгасарганізацыях раёна, дысцыпліна  садзейнічаюць хуткім тэмпам жніва.

Ігар Мікалаевіч Макар і Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі павіншавалі сямейныя камбайнавыя экіпажы ДП «Саўгас «Рачкавічы» – Аляксандра Аляксандравіча і Уладзіміра Аляксандравіча Анціпцавых, Міхаіла Міхайлавіча і Андрэя Міхайлавіча Фандзюхіных, якія першымі ў Мінскай вобласці намалацілі больш чым па дзве тысячы тон збожжа. Добры настрой падмацавалі ўзнёслыя песні ў выкананні творчага калектыву Лядненскага сельскага дома культуры.

У.А.  Анціпцаў і А.А. Анціпцаў.

Завяршылася жніво ў саўгасе «Рачкавічы» – вынік карпатлівай працы ўсяго калектыву гаспадаркі. На палетках вядзецца ўвесь комплекс работ: прасаванне саломы, яно арганізавана ў сельгасарганізацыі кругласутачна, яе адвозка, ворыва глебы. У гаспадарцы рыхтуюцца  да сяўбы рапсу.

 

  • У Мінскай вобласці па стане на 16 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на плошчы 365 352 гектары, ці 72,5% да неабходнага. Завяршаюць жніво ў Слуцкім, Клецкім, Любанскім, Капыльскім, Нясвіжскім і іншых  раёнах. Сярэдняя ўраджайнасць – 38,2 ц/га.

Галоўны аграном дзяржаўнага прадпрыемства «Саўгас «Рачкавічы» Аляксандр Іванавіч Касач адзначыў, што сёлета збожжавыя парадавалі, асабліва азімая пшаніца, пад якую адведзена 1 600 гектараў: у залежнасці ад поля атрымалі ад 50 да 77 цэнтнераў з гектара. Наогул, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур у гаспадарцы – 49,5 цэнтнера з гектара.

Ва ўборачнай кампаніі ў саўгасе «Рачкавічы» задзейнічаны 9 камбайнавых экіпажаў. Зладжана працуе зернесушыльная гаспадарка – пяць зернеачышчальна-сушыльных комплексаў на мясцовых відах паліва. Па словах дырэктара сельгасарганізацыі Мікалая Рыгоравіча Красуцкага, усе паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі задачамі.

Першымі на Случчыне завяршылі ўборачную кампанію ў філіяле «Падсобная сельская гаспадарка «Грэск» адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі мясакамбінат» (дырэктар філіяла Сяргей Аляксеевіч Варона). Пры сярэдняй ураджайнасці 37,0 цэнтнера з гектара намалацілі 4 052 тоны збожжа. Першы намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Яўгенавіч Лешчанка падзякаваў спецыялістам і работнікам ПСГ «Грэск» за паспяховае завяршэнне ўборачнай кампаніі, уручыў  ім падзячнае пісьмо старшыні Слуцкага райвыканкама і пажадаў, каб закладзены восенню падмурак пад ураджай наступнага года даў свой плён. Таксама ўшанавалі калектывы сельгасарганізацый, якія намалацілі больш за 10 тысяч тон зерня.

У Слуцкім раёне на жніве ўдзельнічаюць жанчыны. Напрыканцы мінулага тыдня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец і старшыня Слуцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Ірына Уладзіміраўна Пятровіч адзначылі сувенірамі жанчын, якія нароўні з мужчынамі ўносяць важкі ўклад у агульны каравай раёна.

Ірына КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА