Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
13 августа – День строителя
10.08.2017

Даччынае ўнітарнае прадпрыемства «ПМК-225» (дырэктар Андрэй Валянцінавіч Яновіч)  УП «Мінскаблсельбуд» – адна з вядучых будаўнічых арганізацый Случчыны. Зладжаны калектыў прафесіяналаў дасягае добрых паказчыкаў.

І.М. Шыбайла, М.В. Прыма, Д.А. Марціновіч, М.Г. Бань, В.Ю. Цысарук

Адзін з лепшых спецыялістаў – прараб Дзмітрый Аляксандравіч Марціновіч – працуе ў ПМК-225 амаль пяць гадоў. Ён скончыў Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, завочна атрымлівае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «інжынер-будаўнік». Перспектыўны спецыяліст, адзначае яго калега вядучы інжынер па ахове працы Ірына Аркадзьеўна Кіеня.

Пачынаў Дзмітрый майстрам, цяпер – прараб і сам ужо вучыць маладых спецыялістаў, дасведчаны, адказны, мае арганізатарскія здольнасці, камунікабельны, дысцыплінаваны, ніколі не падвядзе, гаворыць Ірына Аркадзьеўна Кіеня, якая працуе на прадпрыемстве больш за 30 гадоў. Свае прафесійныя якасці Дзмітрый удасканальвае: мае атэстаты для выканання агульнабудаўнічых работ і добраўпарадкавання тэрыторый.
У прафесію Дзмітрый прыйшоў, можна сказаць, выпадкова. У самым пачатку, успамінае, было цяжка, але спасціг азы, унік у тонкасці і цяпер адчувае сябе на сваім месцы.

– Сядзець і сумаваць не даводзіцца, геалакацыя аб’ектаў розная, увесь час рухаешся, – расказвае Дзмітрый. – Розныя аб’екты, людзі, стасункі. У маіх абавязках арганізацыя працы на будоўлі, своечасовае забеспячэнне матэрыяламі, тэхнікай, кантроль якасці матэрыялаў, работ, выканання патрабаванняў тэхнікі бяспекі, аховы працы і іншае. Бывае, выпадае працаваць у выхадныя, звыш рабочага часу. Але мне мая работа падабаецца.

Сярод аб’ектаў, на будаўніцтве якіх працаваў Д.А. Марціновіч, рэканструкцыя аддзела ЗАГС, добраўпарадкаванне прылягаючай  тэрыторыі.
– Кожны раз, калі бачыш новы аб'ект, радуешся, вынік працы відавочны, – гаворыць Дзмітрый. –  Цяпер адзін з нашых аб’ектаў – даільна-малочны блок у аграгарадку Танежыцы. На яго ўзвядзенні працуе лепшая брыгада мантажнікаў, якой кіруе Іван Міхайлавіч Шыбайла.

ПМК-225  займаецца будаўніцтвам, рэканструкцыяй і бягучым рамонтам аб’ектаў сацыяльнай сферы, сельскагаспадарчага і іншага вытворчага прызначэння ў Слуцкім і іншых раёнах Мінскай вобласці. Генпадрадная арганізацыя выконвае будаўніча-мантажныя работы «пад ключ» уласнымі сіламі. Штогод вядзецца будаўніцтва больш за 40 аб’ектаў. Аб’ём работ, выкананых уласнымі сіламі, у супастаўных цэнах узрос за апошнія 6 гадоў больш чым  у сем разоў пры амаль нязменнай сярэдняспісачнай   колькасці работнікаў.

Разам накіроўваемся на аб’ект. Іван Міхайлавіч адразу падкупае адкрытасцю, шчырасцю. У будоўлі ён 35 гадоў, 20 з якіх працаваў у былой ПМК-56 кранаўшчыком і труба-ўкладчыкам, у будаўнічай брыгадзе ў сельскай гаспадарцы і 9 гадоў разам з брыгадай – у ПМК-225.

– Я помню кожны свой аб’ект, – усміхаецца Іван Міхайлавіч. – Самым складаным быў першы дом, калі я толькі пачынаў брыгадзірам: гэта ж такая адказнасць – будаваць жыллё, а вопыт невялікі. Дзякуй дасведчаным  калегам, дапамагалі. Ну а з часам, вядома ж, усё наладзілася. 18 гадоў працаваў брыгадзірам трубаўкладчыкаў, праклалі камунікацыі для большасці шматпавярховак у Слуцку. Удзельнічаў у будаўніцтве больш за 100  аб’ектаў. Лічу, сваю справу трэба любіць, да работы  адносіцца з павагай і да людзей у калектыве. Я вельмі цаню ў работніках адказнасць, працавітасць, добрасумленнасць. Вось і да моладзі прыглядваюся, перш чым узяць у брыгаду. Не так даўно працуе ў нас Максім Прыма, спадзяюся, вырасце з яго добры спецыяліст. Яшчэ аднаго работніка запрасілі – Сяргея Дулю, за яго работай таксама назіраў. Вопытны зваршчык Міхаіл Генадзьевіч Бань працуе са мной 13 гадоў, зваршчык Васілій Юр’евіч Цысарук  таксама добра ведае сваю справу. Маладым даю магчымасць самастойна прымаць рашэнні: трэба падрыхтаваць добрую змену. У нас моцны калектыў, кожны на сваім месцы. А як інакш? Няма, лічы, брыгады, калі работнікі нядружныя.

Брыгада і па-за працай праводзіць некаторы час разам: экскурсіі, рыбалка. Узаемаразуменне і ўзаемавыручка – аснова не толькі прафесійных адносін. Ну а мудры, дасведчаны кіраўнік робіць усё для камфортнай працы свайго невялікага калектыву. Іван Міхайлавіч Шыбайла мае шматлікія граматы, падзякі розных узроўняў за высокія паказчыкі, самаадданую працу, неаднаразова яго фотаздымак размяшчалі на дошках гонару.
Ён і сем’янін выдатны, клапатлівы бацька. Іван Міхайлавіч з жонкай Аленай Анатольеўнай 31 год ужо разам, душа ў душу, гаворыць ён, выгадавалі дзвюх дачок. Яны цяпер жывуць у Мінску, амаль кожны тыдзень  прыязджаюць з сем’ямі ў бацькоўскі дом. Як кожны мужчына, хацеў сына, прызнаецца Іван Міхайлавіч, але ж хутка зразумеў, што дзяўчаты – ці не большая радасць. З татам яны ў дзяцінстве былі ўсюды: у гаражы, на рыбалцы. Вучыліся добра, атрымалі вышэйшую адукацыю. І цяпер радуюць бацькоў. Шыбайлы дружныя, любяць падарожнічаць, нядаўна вось у Маскве пабывалі... Лад і згода ў сям’і – і на рабоце ўсё ў парадку.
Напярэдадні прафесійнага свята Іван Міхайлавіч жадае  работнікам і ветэранам будаўнічай галіны моцнага здароўя, дабрабыту, радасці ў  жыцці і працы.

Ірына МІРГАРАДАВА.

 

Уважаемые работники и ветераны строительной отрасли!
От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю вас с профессиональным праздником – Днем строителя.

Профессии строителя всегда будет принадлежать одно из самых высоких и почетных мест в созидательном труде человека.
Предприятия строительной отрасли Слутчины на протяжении многих лет вводят множество объектов не только в районе, но в области, республике. Многие из вас известны как надежные партнеры-строители, гарантирующие высокое качество работ.

Сохраняя и приумножая лучшие традиции, внедряя передовые технологии, перспективные разработки и конструкторские решения, вы обеспечиваете надежную работу строительного комплекса района, активно участвуете в реализации социальных программ.
От ваших успехов зависят условия жизни людей, стабильная работа предприятий.

В день вашего праздника примите благодарность за профессионализм, ответственность, за созидательную работу, в которой есть частица души и талант каждого из вас.

Желаю крепкого здоровья, благополучия и удачи вам и вашим семьям!

Председатель Слуцкого
районного исполнительного комитета            А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
19.10.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА