Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Людзі і час навучылі
10.08.2017

На даччыным унітарным прадпрыемстве «Слуцкі сельскі будаўнічы камбінат» (дырэктар Васілій Анатольевіч Радзюк) вырабляюць прадукцыю для будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў, вытворчых сельскагаспадарчых будынкаў.

Працуюць на камбінаце каля 300 чалавек. Слесар-рамонтнік участка па вытворчасці арматуры Аляксандр Міхайлавіч Густарнік (на здымку)  – адзін з высакакласных спецыялістаў прадпрыемства.

– Тут я, можна сказаць, вырас – усміхаецца Аляксандр Міхайлавіч. – На СБК прыйшоў амаль з самага яго адкрыцця, у 1974 годзе, адразу пасля заканчэння школы. Пачынаў вучнем слесара. Людзі і час навучылі ўсяму. Майстэрства павышаў на розных курсах. Толькі раз ненадоўга развітваўся з калектывам – служыў у арміі. Пасля зноў у свой цэх прыйшоў. Так вось і працую дагэтуль, прыкіпеў.

Сціплы слесар Густарнік не расказвае пра сябе многа. А інжынер вытворчага аддзела і старшыня прафкама прадпрыемства Марыя Фёдараўна Шарэшык, якая працуе на камбінаце таксама больш за 40 гадоў, дадае:

– Слесар – адзін з галоўных людзей у нас, як без яго. Наладзіць новае абсталяванне, падтрымліваць станкі ў належным стане, своечасова  рамантаваць тыя, што выходзяць са строю, – ад слесара залежыць бесперабойная работа ўсяго цэха.

Кожны агрэгат на сваім участку Аляксандр Міхайлавіч ведае дасканала, да самага маленькага вінціка. У яго самы высокі прафесійны разрад,  ён можа  працаваць на любым станку на камбінаце. Калегі адзначаюць дасведчанасць, адказнасць, дысцыплінаванасць, ініцыятыўнасць, добрасумленнасць Аляксандра Міхайлавіча.

Нездарма адзначаны ён шматлікімі граматамі, падзякамі, у тым ліку ад УП «Мінскаблсельбуд».

– Калектыў у нас добры. Камбінат працуе стабільна. Ды і па натуры я «дамасед», на нешта іншае мяняць сваю работу не хацеў ніколі, – адказвае Аляксандр Міхайлавіч на пытанне, ці не надакучыла столькі часу на адным месцы.

Абодва сыны Аляксандра Міхайлавіча працуюць на прадпрыемствах Случчыны. У яго чацвёра ўнукаў. Родныя побач, ёсць любімая работа, ціхае  спакойнае жыццё – што яшчэ трэба для звычайнага чалавечага шчасця, гаворыць Аляксандр Міхайлавіч Густарнік.

Ірына ВЕЧАР.

 

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА