Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
На «школьных кірмашах» у магазінах Слуцка
10.08.2017

Для многіх бацькоў, асабліва для тых, хто адпраўляе дзяцей у першы клас, пачалася «гарачая» пара – падрыхтоўка да школы. Адказныя бацькі спяшаюцца ў магазіны са спісамі ўсіх неабходных рэчаў, ад алоўкаў да спартыўнай формы, на «школьных кірмашах», у магазінах Слуцка пабывала карэспандэнт газеты «Слуцкі край».

Выбіраем адзенне

У абсалютнай большасці слуцкіх школ прытрымліваюцца дзелавога стылю адзення. І важна не толькі, каб «касцюмчык сядзеў», быў даступны па цане, але і з якіх матэрыялаў ён выраблены. Спецыялісты робяць акцэнт на тое, што тканіна, з якой выраблена  дзіцячае адзенне, разлічанае на штодзённае выкарыстанне, павінна ўтрымліваць больш за палову натуральных валокнаў (віскоза, воўна, хлопак). Але і цалкам шарсцяны касцюм можа быць не вельмі зручным для дзіцяці. Ідэальны варыянт: суадносіны 55 – 60% натуральных і 40 – 45% сінтэтычных матэрыялаў. Пры выбары адзення для школьніка лепш аддаць перавагу якасці. Аптымальны варыянт «цана – якасць» дапамогуць вызначыць прадаўцы. Напрыклад, сарафан на дзяўчынку абыдзецца ў суму ад 35 да 50 рублёў, блузка – ад 15 да 30 рублёў, касцюм на хлопчыка – да 90 рублёў. Лепш набыць некалькі варыянтаў кашуль, блузак, можна дадаць у камплект камізэльку, для дзяўчынак – штаны, спадніцу. Патрэбныя і спартыўная форма, абутак для ўрокаў фізкультуры. Спартыўны касцюм каштуе ад 35 рублёў і вышэй, абутак – ад 22 рублёў. Туфлі на хлопчыка – ад 60 да 80 рублёў, для дзяўчынкі – 40 – 80 рублёў.

Партфель

Купіць рукзак – яшчэ адна задача бацькоў. У ідэале ён павінен мець дзве шлейкі і спецыяльную артапедычную ўстаўку, каб знізіць нагрузку на спіну дзіцяці. Пажадана, каб у ім было некалькі аддзяленняў, кішэняў і якасныя маланкі.

У слуцкіх магазінах рукзакі можна набыць па цане ад 22 да 50 рублёў.
Расходы на канцылярскія тавары розныя для школьнікаў малодшых і старшых класаў, базавы набор для першаклашкі абыдзецца бацькам прыкладна ў 20 – 25 рублёў. Для старшакласснікаў спіс канцылярскіх тавараў значна меншы, так, што камплект абыдзецца ў межах 10 – 15 рублёў. Так стандартны тонкі сшытак каштуе 14 капеек, агульны – 62 капейкі, аловак – 30 капеек, гумка – 38 капеек, альбом – 1 рубель 79 капеек, пенал каля  4 рублёў.

У магазінах прадугледжаны розныя прапановы для пакупнікоў, каб іх расходы былі аптымальныя.

У магазінах Слуцкай базы абласнога спажывецкага саюза арганізаваны куткі школьніка, дзе таксама можна набыць усё неабходнае для школы, ад сшыткаў да школьнай формы і ранца.

Мама будучай першаклашкі Карыны Алена Рымашэўская расказала, што амаль усё неабходнае да школы яны ўжо набылі. Пакупкі рабілі па мінімуме, бо тыя ж сшыткі ці алоўкі можна купіць і падчас навучальнага года. Набылі два камплекты адзення (спадніца, блузка і камізэлька). А  яшчэ купілі штаны, спартыўны касцюм, красоўкі. Рукзак яшчэ не купілі, плануецца знайсці палегчаны варыянт (да 1 кг). Ну і без упрыгажэнняў дзяўчынцы – ніяк, банты на 1 верасня каштуюць 3 – 4 рублі.
Сама Карына чакае 1 верасня з хваляваннем, але без страху, таму што першая настаўніца  ёй знаёма, вяла падрыхтоўчыя заняткі, якія наведвала дзяўчынка. У школе Карына плануе не толькі вучыцца, але і сустрэць шмат новых сяброў.

Чацвёртакласнік Аляксей, прыдзірліва аглядаючы ў люстэрка, як на ім сядзіць касцюм, расказаў, што ў гэтым годзе пойдзе ў СШ №2. Па словах мамы і бабулі школьніка, на неабходнае яны ўжо патрацілі каля 200 рублёў, сям'я ўпэўнена, што ўпішацца ў вызначаны сямейны бюджэт.

Ірына МАЛЯЎКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА