Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Вышэй за аблокі ўзняліся слуцкія турысты
10.08.2017

Яны пабывалі ў гарах Каўказа і падняліся на Эльбрус, які ўваходзіць у спіс найвышэйшых вяршынь планеты «Сем вяршынь».

Дзмітрыя Міхайлавіча і Кацярыну Аляксандраўну Краўчанка, педагогаў дадатковай адукацыі Слуцкага цэнтра турызму, ведаюць, я ўпэўнена, не толькі ў Слуцку. Таксама і іх выхаванцаў з турысцкага клуба «Случ». Яны неаднаразова паспяхова выступалі ў розных спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Адзін з нядаўніх стартаў – маладзёжны чэмпіянат Еўропы ў Славакіі, у якім паўдзельнічалі случчане. У склад зборнай каманды Беларусі ўвайшлі Карына Краўчанка, Карына Шпакоўская, Алеся Дзічкоўская, Глеб Сеўрук, Ілья Новак, Уладзіслаў Вярынскі. І няхай яны не занялі прызавых месцаў, але ж вопыту набраліся.


І вось цяпер сярод іх дасягненняў – найвышэйшая кропка Еўропы. У падарожжа па Цэнтральным Каўказе (у даліне ракі Адыр-Суу) адправіліся «сямёра смелых» (да «зборнікаў» далучыўся Павел Мартынаў) і іх любімыя кіраўнікі. Вядома, да такога сур’ёзнага выпрабавання (а пад’ём  у горы інакш не назавеш) рыхтаваліся, хоць у справах турысцкіх усе яны ўжо бітыя ваўкі.

– Маршрут планавалі так, каб дзеці адаптаваліся да клімату, – расказвае Кацярына Аляксандраўна. – Каманда (толькі поўнае ўзаемаразуменне і ўзаемавыручка, падтрымка) прайшла па незвычайнай прыгажосці перавалах і вяршынях Цэнтральнага Каўказа і пакарыла Эльбрус. Дзікія серны і туры падыходзілі прама да нашага лагера, а хітрыя ласкі кралі прыпасы проста з палатак. Месцамі было вельмі цяжка, надвор’е не давала расслабіцца: апынуліся ў сэрцы навальніцы, дзе паветра было настолькі наэлектрызаваным, што здавалася, маланкі вакол нас, ішоў снег і град, а ў нізінах – саракаградусная спёка.

На Эльбрусе вельмі моцны вецер, які ледзь не збіваў з ног, мароз, недахоп кіслароду рабілі кожны крок цяжкім. Шэсць гадзін пад’ёму з вышыні 4 200 м над узроўнем мора – і мы на даху Еўропы, так называюць Эльбрус (5 642 м). Перад намі – ашаламляльныя краявіды: горы і аблокі. Адчуванні словамі не перадаць... Спускацца таксама было няпроста. Але заўсёды сагравала сяброўская атмасфера, а тое, што пабывалі вышэй за аблокі і бачылі іх пад нагамі, акрыляла, надавала сілы.


Можна многа расказваць, што гэта за прыгажосць – горы. Толькі лепш паглядзець. Калі не на свае вочы, то хаця б на фотаздымках (https://vk.com/album-46071084_245778427).

Рамантыку такіх складаных падарожжаў і прагу іх зразумее, пэўна, толькі той, хто пабываў у гарах.

Ірына МІРГАРАДАВА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
19.10.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА