Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Урожай-2017
На жніўных палетках
10.08.2017

Жніво… Штогод яно мае свае асаблівасці. Калі ў мінулым годзе было спякотнае надвор’е, то сёлета спёку разбаўляюць ліўневыя дажджы, што значна ўскладняе ход уборачнай. Але ў аграрыяў раёна, як кажуць, баявы настрой: яны змагаюцца за кожнае зярнятка, каб своечасова і без страт убраць важкі ўраджай.

Штодзень Слуцкі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падводзіць вынікі працоўнага спаборніцтва. Падзячнымі пісьмамі старшыні Слуцкага райвыканкама і падарункамі ўшаноўваюць удзельнікаў жніва – камбайнераў і вадзіцеляў, якія намалацілі ці перавезлі больш за тысячу тон зерня новага ўраджаю. Арганізавана двухразовае гарачае харчаванне механізатараў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў, у дастатковай колькасці іх забяспечваюць пітной вадой.

Камбайнавы экіпаж ААТ «Аграфірма «Лучнікі» – Юрый Валянцінавіч Андрэенка і Радзівон Сяргеевіч Беразоўскі – першым у раёне пераўзышоў тысячны рубеж па намалоце зерня.

 

С.М. Тарасевіч

– Зараз у нас сапраўды гарачая пара, няма часу на адпачынак. Працуем да позняга вечара, калі дазваляе надвор’е, – адзначае Юрый Валянцінавіч Андрэенка. – Прыемна, што нашу працу заўважаюць і ўшаноўваюць.

Дырэктар ААТ «Аграфірма «Лучнікі» Васілій Пятровіч Статкевіч расказаў, што сёлета ўборку распачалі пазней, чым у папярэднія гады. На жніве заняты дзевяць камбайнавых экіпажаў, за кожным замацаваны аўтамабіль для адвозкі. Працаўнікам гаспадаркі неабходна ўбраць 2 243 гектары збожжавых. За дзень убіраюць па 5 працэнтаў  неабходнай плошчы.


– Тэмпературныя рэжымы, ападкі ўносяць свае карэктывы. Зерне ўжо паспела, колас наліты і сцябло не вытрымлівае пад напорам ветру – палегліца.  На камбайнах устаноўлены сцеблепад’ёмнікі, каб без страт убраць ураджай, – гаворыць Васілій Пятровіч. –  Усе працаўнікі разумеюць  важнасць жніва і адказна падыходзяць да даручанай справы.

Вадзіцеля ААТ «Вясейскі Пакроў» Аляксандра Уладзіміравіча Верамейчыка сустрэлі на вагавой – прывёз зерне на зернеачышчальна-сушыльны комплекс. Аляксандр Уладзіміравіч – лідар мінулагодняй уборачнай кампаніі, перавёз больш за тры тысячы тон збожжа. Сёлета таксама працуе вынікова – уваходзіць у тройку лідараў раённага спаборніцтва. Паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі і вадзіцель эксперыментальнай базы «Танежыцы» Аляксандр Міхайлавіч Понтус.

На зернесушыльным комплексе ў ААТ «Падлессе-2003» за суткі дапрацоўваюць па 500 тон зерня. Зернесушыльны комплекс з умяшчальнымі бункерамі для захоўвання зерня працуе ў аўтаматычным рэжыме.

– Усё кампю’тарызавана, толькі сачы на маніторы за працэсамі. Вось, паглядзіце, вільготнасць зерня, тэмпература ў зернесховішчы, аб’ём яго запаўнення, – праводзіць экскурс аператар КЗСа Станіслаў Мікалаевіч Тарасевіч.

Актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі прымае моладзь. Камбайнавы экіпаж філіяла «Падсобная сельская гаспадарка «Грэск» ААТ «Слуцкі мясакамбінат»  Мікіта Андрэевіч Міхневіч і Яўгеній Міхайлавіч Кіршчэня першым у раёне сярод маладых удзельнікаў жніва пераўзышоў тысячны намалот зерня. Вадзіцелі філіяла «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» Ігнат Уладзіміравіч Іонаў і Юрый Уладзіміравіч Корзун таксама на лідзіруючых пазіцыях. Генеральны дырэктар ААТ «Слуцкі мясакамбінат» Андрэй Анатольевіч Лясун у мінулую суботу падзякаваў работнікам сельгасфіліялаў за плённую працу і ўручыў ім  падзячныя пісьмы і падарункі.

Камбайнер філіяла «Падсобная сельская гаспадарка «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» Іван Валер’евіч Лучык працягвае справу свайго бацькі – працуе механізатарам у сельгасарганізацыі. А на ўборачнай ужо восьмы сезон. Памочнікам камбайнера працуе Мікалай Рыгоравіч Курыльчык. За дзень яны намалочваюць па 100 і больш тон зерня.

М.Р. Курыльчык і І.В. Лучык

Умовы работы працаўнікоў, занятых на жніве, якасць уборкі і іншыя пытанні ў полі зроку прафсаюзных арганізацый. У панядзелак старшыня рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Аксёнавіч Лабушаў і старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Юзэфавіч Някрэвіч наведалі філіял «Падсобная сельская гаспадарка «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» і ААТ «Падлессе-2003». Яны пазнаёміліся з ходам жніва ў сельгасарганізацыях, ушанавалі шэраг камбайнавых экіпажаў, вадзіцеляў і аператараў зернесушыльных комплексаў.

А.М. Понтус

Хлебаробы Слуцкага раёна ўносяць важкі ўклад у агульны каравай Міншчыны і краіны. Па стане на 9 жніўня аграрыі раёна намалацілі 81 102  тоны зерня – лепшы паказчык у вобласці. Увогуле ў Мінскай вобласці валавы намалот пакуль складае 681 682 тоны.

Ірына КАВАЛЕНКА.

 

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА