Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Урачыстыя мерапрыемствы да Дня чыгуначных войскаў прайшлі напярэдадні свята ў 30-й асобнай Чырванасцяжнай чыгуначнай брыгадзе. Дополнено
10.08.2017

Павіншаваць воінаў-чыгуначнікаў прыбылі пачэсныя госці, сярод якіх выконваючы абавязкі начальніка Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Юрый Мікалаевіч Шаплаўскі, намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёр Сяргей Ігнатавіч Новікаў, намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі па тыле – начальнік тылу палкоўнік Ігар Фёдаравіч Татарко, намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская, прадстаўнікі чыгуначных войскаў з Расіі, ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і іншыя.

На тэрыторыі ваеннай часці каля помніка Герою Савецкага Саюза Віктару Мірашнічэнку адбыўся мітынг, ускладанне кветак. З віншаваннем звярнуўся да ўдзельнікаў свята, ваеннаслужачых, ветэранаў генерал-маёр Сяргей Ігнатавіч Новікаў. Ваенаслужачыя разумеюць адказнасць за нашу суверэнную краіну, у якой створана надзейная сістэма бяспекі, адзначыў ён. Дэвіз чыгуначных войскаў – прызваны будаваць і абараняць, воіны-чыгуначнікі годна выконваюць задачы па забеспячэнні транспартнай бяспекі Беларусі. Чыгуначныя войскі – надзейны партнёр, які ўдзельнічае ў комплексе мерапрыемстваў, у тым ліку па ўладкаванні Дзяржаўнай мяжы, годна і якасна выконвае іншыя вайсковыя і працоўныя задачы. Вялікі ўклад ваенных чыгуначнікаў і ў развіццё народнагаспадарчага комплексу. Намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта падзякаваў воінам-чыгуначнікам за службу, пажадаў здароўя, удачы і працвітання, уручыў каштоўныя падарункі, граматы і падзякі, нагрудныя знакі Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Цёплыя словы віншаванняў прагучалі ад іншых гасцей урачыстасці.

Шэраг ваеннаслужачых узнагароджаны нагруднымі знакамі «За выдатную службу ў транспартных войсках», «Ганаровы транспартнік» і «Ганаровы будаўнік».

Удзельнікі мерапрыемства наведалі музей транспартных войскаў, азнаёміліся з тэхнікай, якую выкарыстоўваюць у сваёй рабоце ваенныя чыгуначнікі.

На ўрачыстым сходзе ў гарадскім Доме культуры воiнаў-чыгуначнікаў віншавала намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская, уручыла падзякі старшыні Слуцкага райвыканкама за прыкладнае выкананне воінскага абавязку, высокі прафесіяналізм камандзіру вайсковай часці 18662 палкоўніку Аляксандру Уладзіміравічу Неўмяржыцкаму, начальніку аператыўнага аддзялення –намесніку начальніка штаба вайсковай часці маёру Алегу Міхайлавічу Лазюку, намесніку начальніка школы падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў – начальніку вучэбнага аддзялення школы маёру Андрэю Іванавічу Лук’яненка. Намеснік міністра абароны па тыле – начальнік тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Андрэй Валяр’янавіч Бурдыка аб’явіў ваеннаслужачым падзякі і ўручыў каштоўныя падарункі.
Адбыўся святочны канцэрт.

Ірына ВЕЧАР.

 

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА