Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Урожай-2017
У сельгасарганізацыях Слуцкага раёна працягваюць нарыхтоўку кармоў
13.07.2017
У сельгасарганізацыях раёна працягваюць нарыхтоўку кармоў. Добрая арганізацыя працоўнага працэсу ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Падлессе-2003» спрыяе хуткім тэмпам работы. Па стане на 12 ліпеня травы ў гаспадарцы скошаны на плошчы 840 гектараў, што складае 70 працэнты ад неабходнага.

– Работы вядуцца поўным ходам. Надвор’е спрыяе. Імкнемся выкарыстаць кожную хвіліну, каб назапасіць больш кармоў. Сёлета сельгасарганізацыі неабходна нарыхтаваць 28 тысяч тон сенажу, 31 тысячу тон сіласу. Задачы – выканальныя, ужо назапасілі сенажу 76 працэнтаў ад неабходнага. На «зялёнае жніво» накіраваны зараз усе сілы, – адзначыў галоўны аграном ААТ «Падлессе-2003» Мікалай Іванавіч Кананок. – Другі ўкос распачалі з люцэрны. Таксама выкарыстоўваем яе для падкормкі буйной рагатай жывёлы. У бліжэйшы час будзем убіраць на сянаж азімыя зерне-бабовыя (віку з трыцікале), каля 30 гектараў культуры будзем убіраць на зерне, каб было насенне на наступны год.

На падборы і здрабненні зялёнай масы ў сельгасарганізацыі працавалі спачатку чатыры комплексы, а зараз – два.  Адвоз зялёнай масы арганізаваны такім чынам, каб тэхніка не прастойвала. Трамбоўка сянажных траншэй вядзецца кругласутачна.
Мікалай Іванавіч Уласавец амаль 20 гадоў працуе механізатарам у сельгасарганізацыі. Яго задзейнічаюць на розных работах, з імі ён паспяхова спраўляецца. «Як сябе настроіш на работу, такі і вынік атрымаеш. Добры настрой павінен быць і жаданне, тады ўсё атрымаецца», – упэўнены Мікалай Іванавіч. 

Акрамя нарыхтоўкі  кармоў у ААТ «Падлессе-2003» вядуць падкормку кукурузы, уносяць мікраэлементы пад цукровыя буракі, праводзяць хім-апрацоўкі, апрацоўкі супраць захворванняў. Прыступілі да ўборкі насеннікаў шматгадовых траў.

Не за гарамі яшчэ адзін важны экзамен для вяскоўцаў – жніво. Збожжавыя і азімы рапс даспяваюць і, як адзначыў Мікалай Іванавіч Кананок, яны радуюць. Для гэтага ў тэхналагічным плане было зроблена ўсё неабходнае. Камбайны ўжо – на лінейцы гатоўнасці. У гаспадарцы ўпэўнены: уборачная кампанія пройдзе належным чынам.

 

* * *

У раёне нарыхтавалі травяністых кармоў 57 791 тону кармавых адзінак (32% да неабходнага),  на ўмоўную галаву жывёлы – 9,27 цэнтнера кармавых адзінак. Случчына лідзіруе на Міншчыне па нарыхтоўцы сенажу: у траншэі закладзена 190 696 тон зялёнай масы (59%).

У СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» ААТ «Слуцкая Ніва» распачалі ўборку рапсу, у ААТ «Падлессе-2003» і філіяле «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» – уборку насеннікаў шматгадовых траў.
У філіяле «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі Аграсэрвіс» прыступілі да ўборкі азімага ячменю.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
21.07.2017
21.07.2017
20.07.2017
19.07.2017
19.07.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА