Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Прайшоў справаздачна-выбарны сход Слуцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру»
13.07.2017

У Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў справаздачна-выбарны сход Слуцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру». У ім прынялі ўдзел 41 дэлегат, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, у тым ліку ветэранскай арганізацыі Случчыны, БРСМ, «Белая Русь», Беларускага саюза афіцэраў, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, прафсаюзаў, а таксама КПБ, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый Случчыны.

Старшыня Слуцкай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру (БФМ) Пётр Барысавіч Даўгучыц выступіў са справаздачай аб рабоце  арганізацыі за пяцігоддзе. Фонд міру ўтвораны ў 1961 годзе, нагадаў Пётр Барысавіч, дзейнасць гэтага грамадскага аб'яднання накіравана на рэалізацыю задач па захаванні міру, міратворчыя мэты. Летась  у нашай краіне было шырока адзначана 55-годдзе фонду.

Як падкрэсліў дакладчык, рады Слуцкай раённай арганізацыі БФМ за папярэднія некалькі гадоў адчувальна павялічыліся, цяпер у складзе арганізацыі 275 чалавек, у тым ліку ветэраны вайны і працы,  работнікі прадпрыемстваў, арганізацый раёна, мясцовых органаў улады. На рахунку Слуцкай раённай арганізацыі нямала карысных спраў:  удзел у дабрачынных акцыях, аказанне дапамогі маладым інвалідам, дзецям-сіротам, клопат пра добраўпарадкаванне помнікаў загінулым у час Вялікай Айчыннай вайны воінам і партызанам, асветніцкая работа з дзецьмі і моладдзю і іншыя. Плённа працавалі члены праўлення арганізацыі  Наталля Леанідаўна Караваева, Алег Рыгоравіч Леснікаў, Вячаслаў Міхайлавіч Аскабовіч, Людміла Васільеўна Гурыновіч, Яўгеній Сцяпанавіч Шапавалаў і іншыя.

За пяць гадоў Слуцкая раённая арганізацыя Беларускага фонду міру сабрала на міратворчыя, дабрачынныя  мэты 14,4 тысячы рублёў. Актыўны ўдзел у гэтай справе прымаюць калектывы Слуцкага цукроварафінаднага камбіната, сыраробнага камбіната, мясакамбіната, Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, воцатнага завода, цэнтральнай раённай бальніцы, сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, дзяржаўнага каледжа, Слуцкіх электрасетак, універмага «Слуцк», СШ №10 імя С.Ф. Рубанава, №13, дзіцячых садоў №13,15, раённага  вузла электрасувязі РУП «Белтэлекам», лясгаса, прадпрыемства «Слуцк-прамбурвод», прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Слуцкім раёне, сельскагаспадарчых арганізацый «Вясейскі Пакроў», «Падлессе-2003», філіяла «ПСГ ААТ «Слуцкі мясакамбінат», устаноў культуры, іншых арганізацый раёна. Пётр Барысавіч Даўгучыц выказаў спадзяванне, што ў перспектыве ў міратворчай справе прымуць больш актыўны ўдзел сельгасарганізацыі Случчыны, будаўнічыя, прафсаюзныя арганізацыі. На думку П.Б. Даўгучыца,  неабходна папаўняць рады раённай арганізацыі БФМ, шукаць новыя формы міратворчай, дабрачыннай, гуманітарнай  дзейнасці, умацоўваць у гэтым кірунку ўзаемадзеянне з гарадамі-пабрацімамі.

Раённая арганізацыя БФМ прымала ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 70-годдзя Вялікай Перамогі. Члены Слуцкай раённай арганізацыі БФМ – работнікі СШ №5, 8, 10 імя С.Ф. Рубанава, 12, Вясейскай, Лучнікоўскай і іншых школ – праводзяць шэфскую работу з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Па ініцыятыве Слуцкай раённай арганізацыі ветэранаў праходзіла «Эстафета памяці», у якой прынялі ўдзел члены Фонду міру. На працягу чатырох гадоў раённая арганізацыя БФМ сумесна з райкамам КПБ праводзіць эколага-патрыятычную акцыю. У мінулым годзе актывісты раённай арганізацыі БФМ удзельнічалі ў акцыі «Тут жыве ветэран», штогод прымаюць удзел у раённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
 Пад увагай Слуцкай раённай арганізацыі БФМ – рамонт і добраўпарадкаванне помнікаў, памятных месцаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. За пяць гадоў адрамантавана 29 помнікаў, устаноўлены 5 новых. На гэтыя мэты выкарыстоўваюцца  сродкі фонду міру,  дапамога прадпрыемстваў і арганізацый. П.Б. Даўгучыц спыніўся таксама на некаторых перспектыўных задачах дзейнасці Слуцкай арганізацыі БФМ.

У сходзе прынялі ўдзел старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага фонду міру Любоў Аляксееўна Ермаловіч, Герой Сацыялістычнай Працы, Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці, Ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна Сяргей Іванавіч Шклярэўскі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Георгій Паўлавіч Каффка.
Аб ваенна-патрыятычным выхаванні, захаванні помнікаў, рабоце з ветэранамі вайны, валанцёрстве, іншых кірунках работы ў рамках дзейнасці Слуцкай раённай арганізацыі БФМ расказалі дырэктар Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі Л.В. Гурыновіч, дырэктар Слуцкага філіяла КУП «Мінаблкінавідэапракат» Н.Л. Караваева, загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама А.М. Камоцкая,  выкладчык Слуцкага дзяржаўнага каледжа М.С. Калядка, старшыня Слуцкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства  Чырвонага Крыжа Т.А. Даніловіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Г.П. Каффка.
Была заслухана таксама справаздача рэвізора арганізацыі Ларысы Іванаўны Данілоўскай.

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага фонду міру  Любоў Аляксееўна Ермаловіч падкрэсліла, што Слуцкая раённая арганізацыя БФМ у ліку самых актыўных у Мінскай вобласці, працуе плённа, цікава Любоў Аляксееўна расказала пра дзейнасць Мінскай абласной арганізацыі БФМ, у тым ліку міратворчую работу сумесна з расіянамі, прадстаўнікамі іншых краін, аказанне дапамогі ветэранам, патрыятычнае выхаванне.
Абраны новы склад праўлення Слуцкай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, старшынёй арганізацыі аднагалосна выбраны Пётр Барысавіч Даўгучыц.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
21.11.2017
21.11.2017
21.11.2017
21.11.2017
20.11.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА