Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Пяцідзясятую гадавіну сумеснага жыцця адзначылі Мікалай Канстанцінавіч і Алена Васільеўна Сільвестравы
13.07.2017

Залатое вяселле...  Яно напоўнена цеплынёй, любоўю і ўнутраным святлом двух людзей, якія пражылі разам  паўстагоддзя. Пяцідзясятую гадавіну сумеснага жыцця адзначылі 8 ліпеня Мікалай Канстанцінавіч і Алена Васільеўна Сільвестравы.

У 1957 годзе  будучы геолаг Мікалай прыехаў на родную Магілёўшчыну на вяселле брата. Тут і ўбачыла яго яшчэ зусім юная Алена Шагава. «Гэта мой жаніх!»,  – падумала Алена...

Калі дзяўчына вучылася ў старшых класах, завязалася перапіска з Мікалаем. Тыя лісты да гэтага часу беражліва захоўваюць  у сям’і Сільвестравых як рэліквію. Крыху пажоўклая папера, але такія далікатныя і дарагія сэрцу словы...

8 ліпеня 1967 года ў горадзе Ухта Комі АССР паміж закаханымі быў заключаны шлюб.

Алена Васільеўна працавала ў дзіцячым садзе і цярпліва чакала мужа з геолагаразведачных экспедыцый. У 1968 годзе ў маладой сям’і з’явіўся першынец – дачка Варвара. А ў 1971 годзе сям’я Сільвестравых пераехала ў Слуцк, дзе ў іх нарадзіліся сын Максім і дачка Кацярына.

59 гадоў Мікалай Канстанцінавіч прысвяціў адной справе – працаваў у геолагаразведачнай экспедыцыі геолагам, эканамістам, рацыяналізатар у галіне тэхналогій бурэння (мае пасведчанні). Алена Васільеўна 31 год працавала  тэхнікам-кантралёрам у Слуцкім міжраённым аддзяленні «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга».

 

У чым сакрэт сямейнага шчасця сям’і Сільвестравых?
– Памятаеце прыказку «Жыццё пражыць – не поле перайсці»? Без цярпення, павагі адзін да аднаго нічога не атрымаецца. Трэба саступаць адзін аднаму. Праблемы бываюць у любой сям’і, – лічаць Мікалай Канстанцінавіч і Алена Васільеўна. – Трэба толькі ўмець дараваць і пераадольваць іх разам. Важна размаўляць пра ўсё і ўмець  змаўчаць у пэўны момант. Але думаем, усе гэтыя гады нам, перш за ўсё, дапамагала каханне!

Праз 50 гадоў іх шлюб зноў зарэгістравалі  – у аддзеле  ЗАГС Слуцкага райвыканкама. Алена Васільеўна і Мікалай Канстанцінавіч пакінулі свае подпісы ў Кнізе ганаровых юбіляраў. 

На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі родныя, блізкія,  сябры і былыя калегі залатых юбіляраў. З віншаваннямі да Алены Васільеўны і Мікалая Канстанцінавіча звярнуліся начальнік Слуцкага міжраённага аддзялення «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» Аляксандр Леанідавіч Пратасевіч і начальнік Слуцкай геолагаразведачнай партыі філіяла «Беларуская комплексная геолагаразведачная экспедыцыя» ГП «НПЦ па геалогіі» Роберт Аляксандравіч Паўлоўскі. Яны пажадалі сям’і дабрабыту.

Любімыя ўнукі надзелі ім пярсцёнкі. Муж і жонка запалілі свечку – сімвал дамашняга ачага, танцавалі вальс. Пасля чаго галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Слуцкага райвыканкама Алена Аляксееўна Валасевіч уручыла юбілярам прывітальны адрас, на памяць аб гэтым святочным дні.

І праз 50 гадоў паміж імі такія ж трапяткія і пяшчотныя адносіны. Цяпер у Сільвестравых сямёра ўнукаў. На шостым дзясятку сямейнага жыцця Алена Васільеўна і Мікалай Канстанцінавіч поўныя аптымізму і планаў на будучыню.

Ірына МАЛЯЎКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
21.11.2017
21.11.2017
21.11.2017
21.11.2017
20.11.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА