Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Письма наших читателей
13.07.2017

Тесная дружба

связывает учащихся и учителей Гацуковской СШ с работниками Воробьевского лесничества. Посадки молодых сосен и елей, очистка лесных угодий от захламления, сбор шишек на семена, подкормка животных и птиц – вот неполный перечень тех дел, которые под силу нашим ученикам.

Наши друзья-лесничие организовывают для ребят интересные экскурсии по лесничеству, часто бывают в школе, встречаются с ребятами. Эти встречи – не только разговор о бережном отношении к лесу, но и рассказ о профессиях, связаных с лесным хозяйством. Лесничие подарили в наш музей природы чучела белки, лисицы и барсука, которые передал нам егерь Слуцкого лесхоза Игорь Николаевич Даманский.
Ученики и учителя школы желают работникам лесного хозяйства здоровья, семейного благополучия и трудовых успехов.

Учащиеся Гацуковской СШ.

Дзякуй за смачныя стравы

Добры дзень, паважаная рэдакцыя газеты «Слуцкі край»! Мы, вучні Селішчанскай сярэдняй школы, вельмі любім чытаць раёнку, абмяркоўваем матэрыялы газеты на інфармацыйных гадзінах у школе.
І хоць навучальны год ужо скончыўся, вельмі хочацца ад імя вучняў нашай школы праз вашу газету падзякаваць работнікам нашай школьнай сталовай: шэф-повару Таццяне Мікалаеўне Болазь і работніцы кухні Марыі Міхайлаўне Чыпурка. У школе ўсе дзеці іх ласкава называюць цёця Таня і цёця Маша. Абеды, прыгатаваныя імі, вельмі смачныя. А якія апетытныя салаты яны гатуюць кожны дзень! А яшчэ яны вучаць нас правільна накрываць на стол, культуры паводзін за сталом, беражліва абыхо-дзіцца з хлебам. Вялікі дзякуй  ім за гэта.

Ульяна ПЛЯШКО,
вучаніца 5 класа Селішчанскай сярэдняй школы.

 

Мы помнiм iх...

Нярэдка ўзгадваю сваё дзяцінства і людзей, якія многаму мяне навучылі, – настаўнікаў нашай Сорагскай школы. Многія з іх прайшлі цяжкімі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны, ваявалі з ворагам у партызанскіх атрадах, на франтах. Часта ўспамінаю нашага настаўніка матэматыкі Фёдара Паўлавіча Злотніка.
Ён ураджэнец вескі Кірава (раней – вёска Цараўцы) Слуцкага раёна. Падчас вайны камсамолец Фёдар Злотнік прымаў актыўны ўдзел у падпольнай рабоце: разам з іншымі актывістамі падпольнага руху збіраў інфармацыю для партызан аб дыслакацыі нямецка-фашысцкіх акупантаў, распаўсюджваў лістоўкі, збіраў зброю. За сувязь з партызанамі фашысты арыштавалі сястру Злотніка, разам з бацькам ён накіраваўся ў партызанскі атрад 101-й брыгады імя Неўскага. Ваявалі з ворагам на Старобіншчыне. Праз некаторы час Фёдар даведаўся, што фашысты расстралялі яго сястру.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Фёдар Злотнік быў прызваны ў армію, змагаўся з ворагам на фронце, быў паранены. Яго мужнасць і адвага адзначаны баявымі ўзнагародамі.

У мірны час закончыў педагагічны інстытут, настаўнічаў у школе ў роднай вёсцы. Тут і сустрэў сваё каханне – прыгажуню Ніну, якая працавала галоўным заатэхнікам у мясцовай гаспадарцы. Разам перабраліся ў Сорагі, пабудавалі дом, выгадавалі пяцёра дзяцей. Цудоўная была пара, шкада, што гэтых людзей ужо няма разам з намі. Але мы памятаем іх – за добрыя справы, за годнае жыццё.

Міхаіл ТАРАСЕВІЧ,
жыхар вёскі Волашава.

Будьте в ответе за тех, кого приручили

Наверное, хоть раз в вашей жизни случалась такая ситуация, когда вы при виде милого бездомного животного хотели взять его к себе, но по каким-либо причинам не могли этого сделать. К сожалению большинство из нас не имеет такой возможности.
Ни одно домашнее животное не захочет по собственной воле стать бродячим, такими их делают люди. «Мы в ответе за тех, кого приручили», – говорил Маленький Принц в повести Антуана де Сент-Экзюпери. В этой известной во всем мире фразе заключается вся суть человеческого гуманизма. Мы должны всегда помнить о тех живых существах, которых заставили поверить в нашу любовь, и никогда их не разочаровывать. Только такая высокая степень сознательности и ответственности является главным мерилом человечности.

Есть такие люди, которые стараются помочь бездомным животным. Такой человек живет и в нашем городе. Это Владислав Валерьевич Анисов. Все свободное время он уделяет своим собакам. Их у Владислава Валерьевича три. Судьба у питомцев непростая: всех он спас от гибели на улице. Вылечил, обогрел и оставил жить у себя. Теперь у каждой собаки есть свой просторный вольер. Содержит и лечит своих питомцев Владислав Валерьевич за счет личного бюджета. Собаки у него обычные дворняжки. Побывав у этого человека в гостях, ощущаешь, что собаки понимают его доброе отношение и отвечают ему любовью.
И пусть этот человек с  большим и добрым сердцем будет примером. Не выгоняйте животных и цените своих маленьких друзей!

Леонид МИРОШНИЧЕНКО,
выпускник школы молодого журналиста
редакции газеты «Слуцкий край».


Санiтар лесу

Люблю вандраваць па лесе ў любую пару года. У маім жыцці павадкамі і квеценню адраджалася вясна, грыбамі, ягадамі і арэхамі адыходзіла лета, зацяжнымі дажджамі шапацелі асеннія дні, завірухамі ўсцілала дарогу марозная і снежная зіма.
Вясною лес ап’яняюча пахне маладой клейкай лістотай бяроз і таполяў, свежасцю хвоі і елкі. Уся прырода ажывае, цягнецца да святла. А колькі радасці ад птушак, якія ў гэту пару вяртаюцца з выраю! Каля хат, у садах, у  лесе, у парках чутны іх ласкавы спеў. Летам лес маніць сунічнымі, малінавымі і чарнічнымі палянамі. Увосень ён стаіць урачысты, у прыгожым рознакаляровым убранні  з лісця. Пад шатрамі дрэў процьма розных грыбоў. Зімою мароз такі, што стрымлівае подых, а сонца свеціць так, што нельга глядзець на снег.

Раніца. Вось паказалася сонца з-за гарызонту і сіняе неба заружавела палоскамі. Промні сонца пасылаюць лёгкае цяпло, і наваколле ажывае, гамоніць, льюцца спевы птушак, якія вітаюць летні дзень. Звіняць у бясконцай вышыні жаўранкі; мітусяцца каля шпаковен і садоў шпакі, шукаючы спажыву; невысока лётаюць імклівыя ластаўкі і стрыжы.

Да ліку найбольш цікавых і карысных птушак нашых лясоў варта аднесці дзятла. Круглы год у сасновых барах, ельніках, дубровах і асінніках з ранку да вечара яны аглядаюць, выслухваюць і выстукваюць дрэвы. Дзяцел аглядае свой участак і гаспадарыць на ім. Штодня ён сядзіць на дрэвах: ні сонца, ні дождж, ні мароз, ні завіруха не перашкаджаюць яму здабываць нялёгкай працай свой корм.
У нашых лясах можна сустрэць каля дзясятка відаў дзятлаў. Самы вялікі – чорны ў чырвонай шапачцы, або жаўка. Крыху меншыя за жаўку вялікі пярэсты дзяцел і малы пярэсты дзятлы. Ёсць і зялёны, і сівы, і белагаловы, і нават трохпалы.

Усё жыццё дзятлаў праходзіць на дрэвах, жывуць яны ў дуплах, якія самі ж сабе будуюць. Дзяцел не баіцца блізкага суседства з чалавекам, можа пасяліцца, зрабіць дупло як у лясных зонах, так і ў гарадскіх скверах і парках. Даўгахвостыя дзятлы  заўзята барабаняць па дрэвах сваімі вострымі дзюбамі, будуючы дупло. Паколькі будаўнікі не займаюць двойчы адну і тую ж «кватэру», у гэтыя «хаткі» селяцца кватаранты – вавёркі, совы…

Раздаецца дробны стук па дрэве. Пастукае і прыціхне, зноў пастукае… Працуе санітар лесу – дзяцел.

Міхаіл МАСЮК,
жыхар Слуцка.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
21.11.2017
21.11.2017
21.11.2017
21.11.2017
20.11.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА