Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Спорт
Спортивные новости
13.07.2017

ХII рэспубліканская спартакіяда школьнікаў прайшла на Магілёўшчыне. Слуцкія спартсмены выступалі ў складзе каманд Мінскай вобласці ў розных відах і паказалі добрыя вынікі.

У спаборніцтвах па плаванні каманда сталічнай вобласці заняла другое месца. Навучэнец Слуцкай СДЮШАР Павел Мірончык (трэнер А.П. Панцялееў) паспяхова выступіў у эстафетах (4х100 і 4х200 – І месца), быў лепшым на дыстанцыі 100 м вольным стылем (І месца), другі і трэці вынікі паказаў адпаведна на дыстанцыі 50 м і 200 м вольным стылем.
Каманда вобласці па гандболе (юнакі) заняла трэцяе месца. У складзе гулялі выхаванцы Слуцкай СДЮШАР Мікіта Чэркас, Міхаіл Мацеха, Марк Шыловіч, Ілья Журневіч, Станіслаў Нічыпаровіч, Аляксей Стажок, Уладзіслаў Аўсяннікаў, Дзяніс Крэпскі, Цімафей Рахманаў, Ілья Гардзейчык, Станіслаў Савановіч, Мікіта Мірошнікаў, Андрэй Няхайчык, Мікіта Тубаеў, Аляксандр Пятровіч (трэнер С.А. Куляшоў).

 

У склад каманды дзяўчат па гандболе ўвайшлі случчанкі Ангеліна Касінская, Анастасія Чарніковіч, Аліна Фурманава, Караліна Шабецька, марыя Шыян, Дар’я Гіль, Яна Валасевіч, Дзіяна Глебка, Паліна Палавая, Ульяна Марціновіч, Анастасія Кунцэвіч (трэнеры А.І. Пракаповіч, Н.В. Бухал).

Надзея Бяда (трэнер А.А. Каранеўская) выступала ў складзе каманды Мінскай вобласці па мастацкай гімнастыцы.
У складзе каманды па вольнай барацьбе выступалі Максім Раманеня (на здымку справа) (ІІ месца ў вагавай катэгорыі 73 кг) і Максім Грыневіч (трэнер Д.І. Рудзяк).


Ілья Пазнякоў (трэнер А.А. Караневіч) увайшоў у склад каманды вобласці па лёгкай атлетыцы.

* * *

5 – 8 ліпеня ў Мінску прайшоў адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па плаванні. Добра выступілі навучэнцы Слуцкай СДЮШАР.
Карына Калініна выканала нарматыў майстра спорту па плаванні на дыстанцыі 200 м на спіне (2.20,22). Максім Дорахаў заняў 4 месца ў фінале спаборніцтваў у комплексным плаванні (400 м).

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
21.07.2017
21.07.2017
20.07.2017
19.07.2017
19.07.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА