Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
20 мая – День работников физической культуры и спорта
18.05.2017

Уважаемые работники физической культуры, ветераны спорта, любители здорового и спортивного образа жизни!

От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю вас с Днем работников физической культуры и спорта.

Этот праздник одинаково близок олимпийским чемпионам, спортсменам, тренерам и миллионам любителей спорта и здорового образа жизни. Ведь спорт несет людям здоровье, силу, красоту, закаляет характер, учит преодолевать трудности.

Гордостью нашего района являются слутчане, которые своими спортивными достижениями не раз прославляли наш край на самых престижных состязаниях. Уверен, что все любители физкультуры и спорта, сегодняшние и будущие чемпионы год от года будут только приумножать победы и рекорды, в честной борьбе укрепляя спортивный престиж района.

Пусть занятия спортом помогают вам укреплять здоровье, вести активный образ жизни, упорно идти к намеченной цели. Крепкого вам здоровья, счастья и благополучия!

Председатель Слуцкого районного
исполнительного комитета                    А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.


Калі хочаш быць здаровым...

Развіццю фізкультурна-масавай, правядзенню аздараўленчай работы сярод насельніцтва, фарміраванню здаровага ладу жыцця, арганізацыі вольнага часу дзяцей, падлеткаў і моладзі, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўнай сферы надаецца вялікая ўвага на Случчыне.

У раёне ёсць 28 спартыўных залаў, 58 прыстасаваных памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай, 4 плавальныя басейны, 3 міні-басейны, стралковыя ціры, спартыўныя пляцоўкі, іншыя фізкультурна-спартыўныя збудаванні.

Для правядзення аздараўленчай работы з насельніцтвам задзейнічаны спартыўны комплекс «Дэльфін» ДУП «ЖРЭП №3» УП «Мінскаблсельбуд», спартыўна-культурны комплекс ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат», фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Алімп» (аг. Казловічы), СДЮШАР аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама.

Вынікова працуе Слуцкая спецыялізаваная дзіцячая юнацкая школа алімпійскага рэзерву аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву. Плаваннем, гандболам, лёгкай і цяжкай атлетыкай, мастацкай гімнастыкай, вольнай барацьбой, валейболам, баскетболам, настольным тэнісам і іншымі відамі спорту займаюцца больш за 1 000 чалавек. У спартыўна-футбольным клубе «Слуцк» наведваюць заняткі футболам 176 юнакоў.

У фізкультурна-спартыўнай галіне раёна задзейнічаны 206 спецыялістаў. Уся работа па рэалізацыі праграм спартыўнага і выхаваўчага напрамкаў праводзіцца аддзелам адукацыі, спорту і турызму ў цесным узаемадзеянні з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама, райкамам БРСМ і іншымі  арганізацыямі, грамадскімі аб'яднаннямі.

У 2016 годзе на Случчыне праведзена 61 раённае спаборніцтва, у якіх прынялі ўдзел 7 845 чалавек, у 108 абласных – 1 610 чалавек. Арганізаваны спаборніцтвы па гандболе, валейболе, баскетболе, стрытболе, футболе, міні-футболе, настольным тэнісе, шахматах і шашках, плаванні, лёгкай атлетыцы, лыжных гонках, мастацкай гімнастыцы і іншыя.

Масава праводзіліся зімовая і летняя спартакіяды сярод прызыўнай і дапрызыўнай моладзі школ раёна, веснавы лёгкаатлетычны крос на прызы газеты «Слуцкі край», спаборніцтвы па футболе на прызы клуба «Скураны мяч», раённыя спаборніцтвы сярод вучнёўскай моладзі ў эстафетным бегу «Слуцкія забегі». Праведзены спартыўныя святы, прысвечаныя знамянальным датам.

За 2016 год падрыхтаваны: 3 майстры спорту (Арцём Бразоўскі – плаванне; Станіслаў Катовіч і Валерыя Махлай – суднамадэльны спорт); 7 кандыдатаў у майстры спорту, 31 спартсмен 1 разраду, 183 – масавых разрадаў.  У розныя саставы зборных каманд Рэспублікі Беларусь па плаванні, гандболе,  лёгкай атлетыцы,  сучасным пяцібор'і, кікбоксінгу ўключаны 10 случчан. Пераведзены ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі Дар'я Якімовіч (лёгкая атлетыка), Мікіта Чыжык, Максім Дорахаў і Данііл Язвінскі (плаванне).

У Слуцкім раёне займаюцца ў спартыўных секцыях, групах, клубах па інтарэсах па месцы вучобы, працы і жыхарства звыш 20  тысяч чалавек. Працягваецца работа па развіцці турыстычна-эскурсійнаго кірунку і агра-экатурызму. У раёне ў 2016 годзе зарэгістравана 9 аграсядзіб.

У Слуцкім цэнтры турызму працуюць 66 аб'яднанняў па інтарэсах па турысцкім і краязнаўчаму напрамках, у якіх займаюцца 952 навучэнцы. За мінулы год спецыялістамі ўстановы праведзена 29 раённых турысцка-спартыўных і іншых мерапрыемстваў.

Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Трыумф» праводзіць спартыўна-масавую работу з насельніцтвам па месцы жыхарства, у яго складзе – 6 дзіцячых пакояў, у якіх арганізаваны 17 спартыўных секцый і гурткоў для дзяцей і падлеткаў, 8 груп для дарослых.

Традыцыйна на працягу года праводзіцца спартакіяда «Спорт для ўсіх» сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. Асаблівай папулярнасцю ў хлопчыкаў і дзяўчынак карыстаюцца хакей, футбол, валейбол, настольны тэніс. Усяго ў круглагадовай спартакіядзе «Спорт для ўсіх» удзельнічалі больш за 600 чалавек.

Віншуем прафесіяналаў і аматараў спорту са святам, жадаем бадзёрасці і дабрабыту, новых дасягненняў і перамог.

Аляксандр ВЕЖНАВЕЦ,
загадчык сектара спорту і турызму аддзела адукацыі,
спорту і турызму Слуцкага райвыканкама.

 


Выхаванцы старшага трэнера аддзялення лёгкай атлетыкі Слуцкай спецыялізаванай дзіцячай юнацкай школы алімпійскага рэзерву Анатолія Анатольевіча Караневіча (на здымку) штогод паказваюць добрыя вынікі ў спаборніцтвах розных узроўняў.

Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, трэнер вышэйшай катэгорыі адзначае, што вельмі важна для заняткаў спортам ствараць неабходныя ўмовы.

– Ганаруся дасягненнямі сваіх былых выхаванцаў: Таццяны Шэўчык (уладальніца Кубка Еўропы па скачках у вышыню (1994 год), удзельніца XXV і XXVII Алімпійскіх гульняў), Ірыны Чарнушэнка-Стасюк (удзельніца Алімпійскіх гульняў па лёгкай атлетыцы ў Пекіне (2008 год), Анастасіі Мірончык-Івановай (удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане (2012 год), – гаворыць Анатолій Анатольевіч. –  Прыемна бачыць, што падрастае дастойная змена. Вось на гэтым тыдні Кацярына Блінова і Уладзіслаў Храмцэвіч будуць у склазе зборнай Мінскай вобласці прымаць удзел у першынстве Рэспублікі Беларусь у праграме спартакіяды сярод спартыўных школ. Спадзяёмся на добры вынік.

 Анатолій Анатольевіч падчас падрыхтоўкі будучых спартсменаў стараецца да кожнага знайсці індывідуальны падыход для дасягнення максімальных вынікаў. Але ж многае, на думку трэнера, залежыць ад жадання і таленту саміх юнакоў і дзяўчат.

– Шчыра віншую калег з прафесійным святам. Жадаю дабрабыту, новых дасягненняў і перамог не толькі на спартыўнай ніве, але і ў жыцці.

Ірына КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
19.10.2017
19.10.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА
Монтаж видеонаблюдения во Владимире.