Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
З выкананнем тэхналагічных патрабаванняў
18.05.2017

Летні пашавы перыяд лічаць парой вялікага малака. Падчас яго жывёлаводы сельгасарганізацый атрымліваюць самыя высокія надоі, якія забяспечваюць маладая сакавітая трава з канцэнтраванымі дабаўкамі. А сонечнае надвор'е, цеплыня спрыяюць умацаванню здароўя жывёлы.

Аператары машыннага даення ААТ «Вітка-Агра» Наталля Георгіеўна Крысько, Вольга Анатольеўна Раманеня

 

У сельгасарганізацыях раёна пачаўся сезон пашавага ўтрымання жывёлы на зялёных кармах. На палетках штодзень пасвяць 70 гуртоў кароў, з іх кругласутачна – 60.

Галоўны заатэхнік адкрытага акцыянернага таварыства «Вітка-Агра» Аляксандр Міхайлавіч Бенедзіктовіч адзначыў, што сёлета пашавы перыяд пачаўся пазней, чым летась: надвор’е не дазваляла.

Загадзя падрыхтавалі перасоўныя даільныя ўстаноўкі, рухавікі, будкі для інвентару. На кругласутачным утрыманні – два гурты па  200 кароў, яшчэ адзін сфарміраваны з сухастойных кароў. На адну карову выходзіць па 0,59 га пашы. «Паглядзіце, які добры травастой, – гаворыць Аляксандр Міхайлавіч. – За пашамі замацавалі трактар, дзве касілкі – на падкошванні. Як толькі завяршаецца даенне, малако адразу забірае малакавоз і адвозіць у халадзільныя ўстаноўкі.  Стараемся вытрымліваць тэхналогію, што тычыцца забеспячэння жывёлы свежай вадой, соллю, канцэнтратамі, своечасовай змены ўчасткаў выпасу і гэтак далей. Працаўнікі выконваюць усе патрабаванні, пры такім раскладзе спраў, безумоўна, можна разлічваць на паляпшэнне паказчыкаў».

А каб малако было якасным, з адказнасцю да даручанай справы павінны ставіцца аператары машыннага даення, усе неабходныя ўмовы для гэтага ў ААТ «Вітка-Агра» створаны. Дарэчы, 70 працэнтаў малака ідзе экстра-класам. Зараз у сельгасарганізацыі «мінусуюць» па сярэднясутачным удоі малака ад каровы, але ў гаспадарцы перакананы, што цёплае надвор’е, збалансаваны рацыён кармлення дадуць свой плён.

У гаспадарках раёна забяспечваюць неабходныя ўмовы для таго, каб падчас летне-пашавага перыяду павысіць вытворчасць малака. Перад жывёлаводамі стаіць задача не толькі дасягнуць леташніх паказчыкаў, але і перавысіць іх. А гэта магчыма толькі пры стараннай працы і выкананні тэхналагічных патрабаванняў кармлення і ўтрымання жывёлы.

Ірына КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА