Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
В День семьи в Слуцке родились четыре девочки и пять мальчиков
18.05.2017

Адна з галоўных каштоўнасцей жыцця – сям’я. Яна – выток любві, апора, сэнс жыцця, фундамент дзяржавы, будучага. На Случчыне ў Дзень сям’і прайшло шмат тэматычных мерапрыемстваў, у тым ліку ў аддзеле ЗАГС Слуцкага райвыканкама.

У гэты дзень у аддзеле ЗАГС Слуцкага райвыканкама ва ўрачыстай абстаноўцы татам двух цудоўных немаўлят уручылі пасведчанні аб нараджэнні дзетак.

Са словамі віншаванняў да маладых случчан звярнуліся начальнік аддзела ЗАГС Слуцкага райвыканкама Ганна Іванаўна Шаўнёва, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Кацярына Аляксандраўна Казак. Жадалі, каб дзеткі раслі здаровымі і шчаслівымі, каб бацькі выхавалі годных грамадзян краіны.

У маладой пары Васілія і Алы Лях – дачушка Надзея, першае дзіця ў сям’і, а ў Мікалая і Вольгі Лахвіч – сынок Кірыл, другое дзіця.

– Вельмі прыемна, што такая важная для нашай сям’і падзея – атрыманне першага дакумента нашага сына прайшла ў новым будынку аддзела ЗАГС ва ўрачыстай абстаноўцы, ды яшчэ ў Дзень сям’і, – беражліва трымаючы пасведчанне аб нараджэнні сына, дзеліцца ўражаннямі Мікалай Лахвіч. – Няхай усе дзеткі растуць здаровымі і радуюць бацькоў.

У Дзень сям’і ў Слуцку на свет з’явіліся чатыры дзяўчынкі і пяць хлопчыкаў.

З пачатку 2017 года на Случчыне нарадзіліся 308 дзетак (157  хлопчыкаў і 151 дзяўчынка). У чатырох сем’ях нарадзіліся двайняты. Трэцім дзіцем у сям’і сталі 49 малышоў, чацвёртым – 14, адзін – пятым і адзін – восьмым.  Самыя папулярныя імёны хлопчыкаў – Аляксандр, Арсеній і Іван. Самыя незвычайныя імёны, якія выбралі случчане для хлопчыкаў, – Вілен, Клім, Мікаэль, Рафік і Серафім.
Самыя папулярныя імёны дзяўчынак – Дар’я, Сафія і Анастасія, самыя незвычайныя – Аліша, Агата, Амелі, Эмілія.

Няхай дзеткам шчасціць!

Ірына МАЛЯЎКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
19.10.2017
19.10.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА