Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Валянціна Быстрымовіч: «У мяне выдатная прафесія»
18.05.2017

У лёгкай прамысловасці, бытавой сферы без швачак не абысціся. І хоць сучасная вытворчасць аўтаматызаваная, па-ранейшаму патрэбны ўмельства, майстэрства, прафесійныя навыкі чалавека.

Валянціна Міхайлаўна Быстрымовіч – швачка 5 разраду ААТ «Слуцкая фабрыка пашыву адзення». У дзяцінстве, як і многія дзяўчынкі, прыдумляла ўборы сваім лялькам. Але ў прафесію, як прызнаецца, трапіла выпадкова. З таго часу працуе ў сферы швейнай вытворчасці.

– На фабрыцы я з 1985 года. Мяне прызначылі ў брыгаду жаночага верхняга адзення. Працавала пад кіраўніцтвам закройшчыка Тамары Іванаўны Балвановіч амаль 10 гадоў.

Валянціна Міхайлаўна заўсёды стараецца выконваць любую швейную аперацыю так, каб атрымаўся найлепшы вынік. Тое, што ў яе працы ёсць некаторая аднастайнасць, яна не лічыць недахопам. Упэўнена, што працяглая праца над нейкай адной дэталлю дапамагае ўдасканальваць набытыя навыкі. Уседлівасць, вытрыманасць, скрупулёзнасць у рабоце – гэтыя якасці ўласцівыя гераіні гэтага аповеду. За сваю работу  Валянціна Іванаўна Быстрымовіч неаднаразова ўзнагароджана граматамі.

– Мне вельмі прыемна, як і любому чалавеку, чуць словы падзякі за добра выкананую працу ад заказчыка. Што шыць, паліто ці сукенку, для мяне не мае значэння, галоўнае, каб чалавеку ў выніку спадабалася. Цяпер мы перайшлі больш на масавы пашыў адзення. Нядаўна шылі ваенную форму, апраналі нашых салдатаў. Крыху раней працавалі з «Калінкай» і «Элемай».

Дасведчаная ў сваёй справе Валянціна Міхайлаўна вучыць сакрэтам прафесіі практыкантак.

– У мяне выдатная прафесія, – кажа Валянціна Міхайлаўна. – Падабаецца ствараць прыгожае адзенне.  Кожная з нас (у брыгадзе працуюць 27 чалавек) адшывае пэўную дэталь і павінна выканаць сваю работу так, каб не падвесці астатніх, каб гатовы выраб адказваў усім патрабаванням.

Ірына МАЛЯЎКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.05.2017
23.05.2017
23.05.2017
22.05.2017
22.05.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА