Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
30-летие ветеранского движения
Члены Слуцкай раённай ветэранскай арганізацыі спаборнічалі ў шашках, настольным тэнісе і дартсе
11.05.2017
28 красавіка ў дзіцячым пакоі фізкультурна-спартыўнага клуба «Трыумф» было па-спартыўнаму горача. Члены Слуцкай раённай ветэранскай арганізацыі спаборнічалі ў шашках, настольным тэнісе і дартсе.
Спаборніцтвы прымеркаваны да 30-годдзя ўтварэння Слуцкай раённай арганізацыі ветэранаў. Атмасфера панавала сяброўская. Вядома, для кожнага з удзельнікаў перамога была жаданай, але галоўнае – гэта сустрэцца, разам актыўна правесці час.

 

Пераможцамі сталі:
 Дартс:
1 месца
– старшыня пярвічнай ветэранскай  арганізацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Ісерна», стараста аграгарадка Ісерна Сцяпан Міхайлавіч Снапкоў;
2 месца – старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Слуцкага філіяла КУП «Мінаблкінавідэапракат» Анатолій Барысавіч Папоў;
3 месца – член пярвічнай ветэранскай арганізацыі ўстаноў дзяржслужачых Слуцкага райвыканкама Ларыса Сяргееўна Абрамовіч.

Настольны тэніс:
1 месца
– старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ўстаноў дзяржслужачых Слуцкага райвыканкама Іван Рыгоравіч Пісарык;
2 месца – старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ветэранаў Слуцкага філіяла КУП «Мінаблкінавідэапракат» Анатолій Барысавіч Папоў;
3 месца – член прэзідыума Слуцкага раённага савета ветэранаў Мікалай Васільевіч Грынюк.

Шашкі:
1 месца
– старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Аграфірма «Лучнікі» Іван Сяргеевіч Жогла;
2 месца – член пярвічнай ветэранскай арганізацыі ўстаноў дзяржслужачых Слуцкага райвыканкама Міхаіл Уладзіміравіч Шынгірэй;
3 месца – старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Ісерна» Сцяпан Міхайлавіч Снапкоў.

Пераможцы ўзнагароджаны памятнымі прызамі Слуцкай раённай арганізацыі ветэранаў.

Ірына МАЛЯЎКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА