Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
12 мая прошел районный конкурс молодых педагогов учреждений образований Слутчины
18.05.2017

Алеся Сяргееўна ў педагогіцы ўжо другі год.  Малады спецыяліст лічыць, што не яна абрала прафесію, а прафесія выбрала яе, і яшчэ, што ёй вельмі пашанцавала з калектывам, у якім яна працуе.

– Вельмі падабаецца працаваць у гэтым калектыве, якім кіруе энергічны, нераўнадушны дырэктар. У нас цудоўныя завучы, якія ніколі не адмовяць у дапамозе, і высокапрафесійныя калегі, гатовыя падзяліцца педагагічным вопытам.

Хто такі малады педагог? Зазірніце ў вочы чалавеку, які нядаўна слухаў лекцыі ў інстытуце, а зараз стаіць перад цэлым класам. Першыя крокі ў любой прафесіі – гэта заўсёды нялёгка, непрадказальна. Але ў маладых педагогаў  Случчыны, мяркуючы па конкурсе, справы ладзяцца. Маладыя настаўнікі радуюць сваёй прафесійнай падрыхтоўкай, актыўнасцю, крэатыўнасцю.

Пераможца конкурсу маладых педагогаў устаноў адукацыі Слуцкага раёна «Малады педагог-2017» настаўніца нямецкай мовы ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Слуцка» Алеся Сяргееўна Кудзёлка. Педагагічнае крэда: «Пастаў дзіця побач з сабой, і аднойчы твой вучань перасягне цябе».

 

12 мая на базе сярэдняй школы №8 горада Слуцка прайшоў конкурс маладых педагогаў устаноў адукацыі Слуцкага раёна «Малады педагог-2017». Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама, Слуцкі райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама, Слуцкая раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

У завочным (адборачным) туры прынялі ўдзел 12 педагогаў Случчыны. У фінал выйшлі сямёра.

Давайце знаёміцца.


Настаўнік гісторыі і геаграфіі ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Слуцка» Генадзій Генадзьевіч Гапановіч. Педагагічнае крэда: «Імкніся не да таго, каб дасягнуць поспеху, а да таго, каб тваё жыццё мела сэнс».

Выхавальнік ДУА «Яслі-сад вёскі Сярагі» Вольга Анатольеўна Пенязь. Педагагічнае крэда: «Знайсці ў дзіцяці зярнятка творцы, якое трэба ўзгадаваць, аберагаць і пастаянна развіваць».

Настаўнік фізікі і матэматыкі ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка» Аліна Анатольеўна Дранковіч. Педагагічнае крэда: «Вучыць – значыць удвая вучыцца».

Настаўнік англійскай мовы ДУА «Гімназія №1 г. Слуцка» Маргарыта Вітальеўна Несцерава. Педагагічнае крэда:
Учительство – не труд, а отречение,
умение всего себя отдать,
уйти на долгий подвиг и мучение,
и в этом видеть свет и благодать.
Учительство – когда в глазах холодных
зажжется понимания заря, и ты поймешь,
старался не бесплодно и знания разбрасывал не зря.

Настаўнік-дэфектолаг ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» г. Слуцка» Кацярына Аляксандраўна Барысавец (на здымку трэцяя справа). Педагагічнае крэда: «Педагогі могуць паспяхова кагосьці вучыць, калі ў гэты ж час старанна вучацца самі».

Педагог дадатковай адукацыі УА «Слуцкі цэнтр турызму» Ягор Дзмітрыевіч Цвірко. Педагагічнае крэда: «Дарыць дзецям свята. Разумець усё тое, што ты робіш, і быць з дзецьмі на адной хвалі».

 

 

У першым конкурсе «Калі ўмееш сам – навучы іншага» маладыя педагогі правялі майстар-класы па сваіх напрамках дзейнасці. Так, гледачы ў зале пазнаёміліся з практыкаваннямі «грыбок» і «лапатка», прайшлі шлях у квэставай гульні, даведаліся аб сучасным падыходзе да вывучэння англійскай мовы, пра тое, як на зямлі зараджалася пісьменства, навучыліся рашаць ураўненні аўтарскім спосабам і іншае.

У другім творчым конкурсе «Рэклама – рухавік адукацыі» канкурсантам трэба было раскрыць свае жыццёвыя прыярытэты, стаўленне да дзяцей, калег, значнасць прафесіі, паказаць прафесійную эрудыцыю. Педагогі падышлі да задання творча і крэатыўна. Яны спява-лі, танцавалі, рабілі ўсё, каб паказаць, што прафесію выбіралі сэрцам.

У кароткіх перапынках, калі ўдзельнікі рыхтаваліся да наступных іспытаў, сваімі вы-ступленнямі гледачоў радавалі творчыя калектывы вучняў і педагогаў СШ №8.
Пераможцам конкурсу стала настаўнік нямецкай мовы ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Слуцка» Алеся Сяргееўна Кудзёлка, дыпломы лаўрэатаў конкурсу атрымалі настаўнік-дэфектолаг ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» г. Слуцка» Кацярына Аляксандраўна Барысавец і настаўнік фізікі і матэматыкі ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка» Аліна Анатольеўна Дранковіч.

Конкурс паказаў, што маладыя педагогі прыйшлі ў прафесію, каб, прымаючы эстафету прафесіяналізму ў вопытных калег, радаваць і ўласнымі вынікамі педагагічнай працы, уносіць у педагагічную дзейнасць навізну, творчасць і крэатыўнасць.

Ірына МАЛЯЎКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА