Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Пісьменніца Алена Масла ў рамках сацыяльна-адукацыйнай ініцыятывы «Чытаем па беларуску з velcom» правяла інтэрактыўныя ўрокі для слуцкіх школьнікаў
20.04.2017

У сераду 19 красавіка пісьменніца-казачніца Алена Масла ў рамках сацыяльна-адукацыйнай ініцыятывы «Чытаем па беларуску з velcom» (пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь) правяла інтэрактыўныя ўрокі для малодшых школьнікаў у сярэдніх школах №8, № 13, а ў СШ № 10 імя С. Ф. Рубанава на такім уроку беларускай мовы папрысутнічала карэспандэнт «Слуцкага краю».

Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творчасцю Алены Масла, даведаліся як размаўляюць героі яе казак. Дзеці з задавальненнем паслухалі і абмеркавалі казку на беларускай мове пра прыгоды смешнага дыназаўрыка Лахнэскі і маленькага апалоніка Апалона «Мяне завуць Лахнэска».

Падчас гутаркі з карэспандэнтам «Слуцкага краю» Алена Масла расказала, як «нарадзілася» Лахнэска.

– Аднойчы мне падарылі цацку на руку пашытую з дзіцячых калгот, – расказала пісьменніца.– Яна. Я доўга глядзела на яе... Хто ж ты такая? І аднойчы я зразумела, што гэта пачвара з возера Лахнэс. Я пачала фантазірваць што было б, калі б яна прыплыла ў Беларусь, з кім бы пазнаёмілася… Так і нарадзілася казка.

Вельмі радуе, што на Случчыне дзеці добра ведаюць беларускую мову. Яны дзеці падалі мне ідэю напісаць казку пра кароўку, якая доіцца не толькі малаком, але і згушчонкай, глазурованымі сыркамі, ёгуртам і іншымі прысмакамі ў залежнасці ад настрою.
У рамках праекта школьнікі краіны знаёмяцца не толькі з беларускімі пісьменнікамі, але і з дзеячамі культуры, спорту, тэатральнага мастацтва Беларусі.

Ірына МАЛЯЎКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.08.2017
23.08.2017
23.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА