Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Акционерные общества: отчетность – в срок
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Дапамагчы, накіраваць,папярэдзіць
Адбылася нарада са старшынямі грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, камандзірамі добраахвотных дружын Случчыны
16.03.2017

Адбылася нарада са старшынямі грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, камандзірамі дабравольных дружын Случчыны.

Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Аляксеевіч Ражанец, начальнік раённага штаба добраахвотных дружын намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская, намеснік начальніка штаба начальнік міліцыі гармадскай бяспекі Аляксандр Васільевіч Голікаў.

На нарадзе падвялі вынікі работы грамадскіх фарміраванняў Слуцкага раёна па ахове правапарадку, узнагародзілі пераможцаў агляду-конкурсу на лепшы грамадскі пункт аховы правапарадку. У Слуцкім раёне дзейнічаюць 18 грамадскіх пунктаў аховы правапарадку і 70 добраахвотных дружын, 2 маладзёжныя атрады аховы правапарадку. Іх работа накіравана на аказанне дапамогі ў забеспячэнні грамадскага парадку, прафілактыку правапарушэнняў.

 Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Слуцкага РАУС  А.В. Голікаў расказаў аб крымінагеннай сітуацыі, грамадскім правапарадку ў раёне па выніках 2016 года. Ён адзначыў, што за мінулы год у аддзел унутраных спраў Слуцкага райвыканкама звярнуліся з заявамі рознага характару 2,5 тысячы чалавек, у раёне зарэгістравана 1 125 злачынстваў, узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва – 118, менш за сярэдняабласны паказчык.  За апошнія некалькі гадоў назіраецца тэндэнцыя да зніжэння агульнай злачыннасці. Зменшылася колькасць процізаконных дзеянняў, учыненых у грамадскіх месцах. Аднак у сельскай мясцовасці ўзровень злачыннасці павысіўся.  41% злачынстваў учынілі раней асуджаныя. Больш за ўсё ўчынена крадзяжоў, павялічылася колькасць угонаў аўтатранспарту, махлярстваў. Вырасла злачыннасць непаўналетніх. Актуальным застаецца пытанне сямейна-бытавых канфліктаў. Каля 1 000 зваротаў у міліцыю было па гэтай прычыне.
У немалой колькасці выпадкаў алкаголь становіцца прычынай учынення неправамерных дзеянняў (195 злачынстваў – у стане алкагольнага ап’янення). У 2016 годзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення 3 028 чалавек, 63 чалавекі накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, канфіскавана 2 089 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці.
Супрацоўнікі міліцыі і члены грамадскіх фарміраванняў праводзяць немалую прафілактычную работу, ёсць пэўныя поспехі ў прадухіленні проціпраўных дзеянняў грамадзян, але праблемных пытанняў яшчэ нямала.

Раённы штаб добраахвотных дружын, савет грамадскіх пунктаў аховы правапарадку і  аддзел унутраных спраў райвыканкама падвялі вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Лепшым прызнаны савет ГПАП Беліцкага сельсавета, старшыня Галіна Іванаўна Валюкевіч.  На другім месцы савет ГПАП Кіраўскага сельсавета, старшыня Аляксандр Піліпавіч Клязовіч, на трэцім – ГПАП №4 г. Слуцка (вул. Леніна, 41), старшыня Ала Уладзіміраўна Набіева.

Адзначаны таксама лепшая дабраахвотная дружына – дружына станцыі Слуцк Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, камандзір Анатолій Віктаравіч Бранавіцкі; лепшы дружыннік – камандзір добраахвотнай дружыны Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Уладзіміравіч Сінькоў.
Ала Уладзіміраўна Набіева (на здымку другая справа) ужо не адзін год актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю па ахове правапарадку. Яна працуе загадчыкам інтэрната  КУП «Слуцкая ЖКГ», а з мая 2016 года ўзначаліла новаствораны грамадскі пункт аховы правапарадку. У сферы дзейнасці савета ГПАП прафілактычная, растлумачальная работа з грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Члены савета ГПАП у тым ліку кантралююць становішча дзяцей у няўдачных  сем’ях, супрацоўнічаюць з добраахвотнымі дружынамі, школамі, аддзелам унутраных спраў.

– Мы стараемся дапамагчы людзям, якія згубілі арыенціры ў жыцці, – гаворыць Ала Уладзіміраўна, – імкнёмся вярнуць іх на правільны шлях. Прыемна, калі гэта атрымліваецца.

Ірына ВЕЧАР.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
25.03.2017
25.03.2017
25.03.2017
24.03.2017
24.03.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА