Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечни очередности выполнения работ КУП «Слуцкое ЖКХ»
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
За якасць, натуральнасць адкрытае акцыянернае таварыства «Слуцкі воцатны завод» удастоена дыпломаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» за 2016 год
16.03.2017

Адкрытае акцыянернае таварыства «Слуцкі воцатны завод» удастоена дыпломаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» за 2016 год. Дыпломы ўручылі на мінулым тыдні.

Мікрабіёлаг Т.М. Дарафеева, дырэктар ААТ «Слуцкі воцатны завод» А.В. Рыбак, галоўны тэхнолаг прадпрыемства  Ж.М.  Шчарбіцкая.

А ці ведаеце вы, шаноўныя чытачы, што прадукцыя адкрытага акцыянернага таварыства  «Слуцкі воцатны завод» запатрабаваная не толькі ў  Беларусі, але і за межамі нашай краіны?
Дырэктар прадпрыемства дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Валянцінавіч Рыбак расказаў, што слуцкі воцат удала экспартуюць у Казахстан і геаграфію экспарту прадукцыі намераны пашыраць.  На прадпрыемстве выпускаюць традыцыйны спіртавы воцат, а таксама яблычны, разнастайную лінейку спіртавога араматызаванага воцату, а яшчэ цудоўны вінны воцат (Слуцкі воцатны завод адзіны вытворца такога воцату ў Беларусі). Менавіта за гэту прадукцыю – воцат вінны 6% для харчовых мэт – па выніках мінулага года адкрытае акцыянернае таварыства «Слуцкі воцатны завод» прызнана лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і ўдастоена  двух дыпломаў – лаўрэата і ў намінацыі «Навінка года».

Як расказала галоўны тэхнолаг прадпрыемства Жанна Мікалаеўна Шчарбіцкая, прадукцыя прадпрыемства была адзначана на конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і па выніках 2015 года. Якасць – адзін з асноўных арыенціраў  у вытворчасці слуцкага воцату,  прадукцыю вырабляюць з натуральнай сыравіны, слуцкі воцат адпавядае сусветным стандартам. У багатым асартыменце харчовага араматызаванага воцату можна знайсці свой адметны смак, такі воцат – выдатнае аздабленне страў. Дарэчы, гэты воцат вырабляюць з дабаўленнем толькі натуральных араматычных выцяжак.

Наталля Селязнёва.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
20.10.2017
20.10.2017
20.10.2017
19.10.2017
19.10.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА