Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
Радавацца кожнаму імгненню
16.03.2017

Мая субяседніца – прыгожая жанчына, клапатлівая мама і жонка, цудоўная гаспадыня, дасведчаны кіраўнік, грамадская актывістка. Усё гэта пра Ірыну Уладзіміраўну Пятровіч, дырэктара Слуцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Работа ў сферы сацыяльнага абслугоўвання даволі спецыфічная, патрабуе душэўнасці, чуласці і цярплівасці. Вырашыць мноства задач установы дапамагае моцны калектыў – аснова эфектыўнай работы. «Людзі звяртаюцца ў наш цэнтр па прычынах у пераважнай большасці не радасных, – расказвае Ірына Уладзіміраўна, – калі самі не могуць справіцца з праблемай, калі сапраўды патрэбна дапамога і падтрымка. У нашым калектыве да ўсіх кліентаў адносяцца з разуменнем. Можа, гэта і гучыць даволі часта, але ў нас няма старонніх людзей, у ТЦСАН працуюць тыя, хто гатовы аддаць цеплыню душы, увагу, праявіць клопат. Вельмі прыемна, калі мне тэлефануюць, каб падзякаваць за дзейнасць нашых супрацоўнікаў».
 
У 2016 годзе калектыў Слуцкага ТЦСАН вызначыўся на абласным конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод устаноў сацыяльнага абслугоўвання – дыплом ІІ ступені. Таксама Слуцкі ТЦСАН адзначаны ў конкурсе па добраўпарадкаванні. Ірына Уладзіміраўна Пятровіч узнагароджана Ганаровай граматай Мінаблвыканкама за добрасумленную працу, прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сістэмы сацыяльнай абароны. Ірына Уладзіміраўна займаецца і грамадскай дзейнасцю: яна старшыня Слуцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Гэта грамадская арганізацыя пазіцыяніруе актыўны ўсебаковы ўдзел жанчын у рэалізацыі задач працвітання і ўзмацнення краіны. Члены Беларускага саюза жанчын арганізуюць розныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне сям’і, ахову дзяцінства, прапаганду здаровага ладу жыцця, развіццё культурных традыцый і іншае.

Вельмі важна для жанчыны-кіраўніка – разуменне і падтрымка з боку сям’і, моцная апора.  «Без гэтага ніяк, – зазначае Ірына Уладзіміраўна. – Мая сям'я заўсёды побач, родныя цікавяцца маімі службовымі справамі, стараюцца дапамагаць». Заўсёды быць, як гавораць, у тонусе дазваляе і агразахапленне: кветкі, сад, агарод. Фізічная праца на дачы на свежым паветры дае адпачынак думкам, надае сілы духоўныя, прыгажосць прыроды падпітвае.

«Заўсёды хочацца быць на пазітыве, радавацца жыццю і дзяліцца гэтым, – разважае Ірына Уладзіміраўна, – умець заўважаць прыгажосць, радавацца таму, што наўкола, кожнаму дню, кожнаму імгненню».

Ірына ВЕЧАР.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.05.2017
23.05.2017
23.05.2017
22.05.2017
22.05.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА