Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Урожай-2017
Шчыруюць на палетках
16.03.2017

Сёлета зіма рана саступіла, і цёплае вясновае надвор’е паклікала працаўнікоў аграрнай галіны на палеткі. Слуцкі раён адным з першых у вобласці распачаў веснавыя палявыя работы.

…У адкрытае акцыянернае таварыства «Вясейскі Пакроў» прыехалі ў прызначаны час. На мехдвары сустрэў галоўны аграном сельгасарганізацыі Яўгеній Анатольевіч Кургановіч.
– Паедзем на палеткі. Ранняя вясна не дае сумаваць механізатарам: ворыва глебы, закрыццё вільгаці, унясенне арганічных угнаенняў – амаль увесь комплекс работ выконваем, – расказвае Яўгеній Анатольевіч. – Мы ўжо 5 сакавіка выехалі ў поле. Асноўныя намаганні зараз – на падрыхтоўку глебы да сяўбы.
Яўгеній Анатольевіч адзначыў, што работы праводзяць выбарачна, у адпаведнасці з асаблівасцямі глебы. Закрыццё вільгаці правялі на 789 гектарах (28%), ворыва – на 309 гектарах (52%).  Назапашана неабходная колькасць насеннага матэрыялу.

Прыпыняемся на ўскрайку аднаго з палеткаў. Механізатар «Вясейскага Пакрова» Вячаслаў Анатольевіч Каштальян рэгуліруе плугі.
– Прыемна працаваць, паглядзіце, якая вакол прыгажосць, – адзначае механізатар. –  Працуем з самага ранку і пакуль не сцямнее. За дзень заворваю 20 – 25 гектараў. Надвор’е дазваляе, дык чаму ж не працаваць.
Для работнікаў, занятых на палявых работах, наладжана гарачае харчаванне, на мехдвары працуе душавая.

Хутка імчыць па палетках на самаходным апырсквальніку «Раса» малады механізатар сельгасарганізацыі Анатолій Сяргеевіч Грынюк. Ён заняты на падкормцы азімых збожжавых культур мінеральнымі ўгнаеннямі. Працуе з перавыкананнем дзённага задання – больш за 200 гектараў за дзень апрацоўвае. Каб апырсквальнік не прастойваў, падвоз угнаенняў на палеткі здзяйсняюць дзве адзінкі тэхнікі.
У ААТ «Вясейскі Пакроў» на ворыве глебы задзейнічаны чатыры адзінкі тэхнікі, на закрыцці вільгаці – тры, а чатыры пасяўныя камбінаваныя агрэгаты чакаюць сваёй чаргі на мехдвары.

– Трактары і глебаапрацоўчыя агрэгаты зімой былі адрамантаваны і надзейна падрыхтаваны да веснавых работ. Механізатары  ў нас – вопытныя, добра ведаюць сваю справу і павінны паспяхова справіцца з пастаўленымі перад імі задачамі, – адзначыў Яўгеній Анатольевіч Кургановіч. – Зразумела, вялікая ўвага – якасці работы. Працаўнікі  стараюцца, бо ад гэтага залежыць будучы ўраджай. Нездарма ў народзе кажуць, што вясновы дзень год корміць.
Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Слуцкага райвыканкама, па стане на 15 сакавіка ў раёне ўзарана 1 147 гектараў глебы (7% да неабходнага), закрыццё вільгаці праведзена на 2 740 гектарах (10%), азімыя збожжавыя падкормлены мінеральнымі ўгнаеннямі на 6 351 гектары (26%). Пад яравую сяўбу арганічныя ўгнаенні ўнесены ў глебу на 4 667 гектарах (24 %).

Ірына КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
26.06.2017
26.06.2017
26.06.2017
23.06.2017
23.06.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА