Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Акционерные общества: отчетность – в срок
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
З песняй па жыцці
16.02.2017

Штораз падчас канцэртных праграм, калі на сцэну выходзіць Мікалай Галадок, не сціхаюць бурныя апладысменты прысутных. Выступленні любімца слуцкай публікі заўсёды праходзяць, як кажуць, на ўра. Не быў выключэннем сольны канцэрт Мікалая Галадка «В кругу друзей», які адбыўся ў гарадскім Доме культуры  на мінулым тыдні.

Мікалай Галадок – цудоўны вакаліст, арыгінальны выканаўца, яркі, таленавіты артыст, у рэпертуары якога – больш за 80 песень. А спявае ён – пра любоў, сяброўства, жыццё… А яшчэ яго называюць залатым голасам Случчыны.

Слуцк, Мінск, Маладзечна, Гродна, Масква, Серпухаў – на сцэнічных пляцоўках гэтых і іншых гарадоў Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны выступаў Мікалай Галадок. На яго рахунку – безліч канцэртаў, але кожны раз ён, калі выходзіць на сцэну, хвалюецца, як упершыню. Ці ведаеце вы, што Мікалай Галадок выступаў на адной сцэне з Аляксандрам Сяровым?  Дарэчы, Мікалай Канстанцінавіч заўсёды ў творчым пошуку, не спыняецца на дасягнутым. А натхняе яго любімая жонка Марыя Мікалаеўна, захавальніца сямейнага ачага, верная спадарожніца і клапатлівая маці трох сыноў. Яна заўсёды побач – раздзеліць радасныя імгненні,  падтрымае ў цяжкую хвіліну.

Мікалай Канстанцінавіч Галадок адзначаны ордэнам «Знак Пашаны», ён унёс важкі ўклад у развіццё культуры на Случчыне. Дарэчы, на культурнай ніве М.К. Галадок – больш за сорак гадоў, а спявае – з дзяцінства.

«Залатое сэрца», «Ромашка», «Фантазёр», «Галіна» і іншыя песні выканаў падчас творчай сустрэчы Мікалай Канстанцінавіч. Таксама ў канцэртнай праграме прымалі ўдзел сябры  артыста – Людміла Хрыпачова, народны вакальны ансамбль «Лабірынт», вакальная група «Слуцкія кавалеры», народны ансамбль танца «Кордэс», цыганскі ансамбль «Эльпіс», Аляксандр Наумовіч, Генадзій Лявончык.

Аптыміст па жыцці, Мікалай Галадок дзеліцца сваёй творчай энергетыкай з гледачамі, уздымае настрой, зачароўвае, акрыляе, натхняе. Так праходзіў канцэрт «В кругу друзей». Апладысменты, кветкі, словы ўдзячнасці за творчасць – усё для любімца публікі Мікалая Галадка.

Ірына КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Rezak
17-02-2017
На одной сцене с Серовым он выступал на юбилее г. Серпухова. Но у Голодка репертуар будет пошире! Серов только "Я люблю тебя до слёз знает". Так её Жуковский еще лучше исполняет!
Всего 1 комментария:
Новости 
27.04.2017
27.04.2017
27.04.2017
27.04.2017
27.04.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА