Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
В Слуцке впервые прошли районные соревнования по волейболу и настольному теннису среди организаций и учреждений
16.02.2017

11 і 12 лютага ўпершыню прайшлі раённыя спаборніцтвы па валейболе і настольным тэнісе сярод работнікаў арганізацый і ўстаноў Случчыны. Спартыўныя пляцоўкі прадаставілі сярэднія школы №12 і №13.

Арганізатары спартыўнага мерапрыемства – Слуцкі райкам прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, раённы савет аграпрамысловага саюза, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Слуцкага райвыканкама пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

На ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў у сярэдняй школе №13 сабраліся прадстаўнікі 20 працоўных калектываў раёна, сярод якіх каманды шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый, Слуцкага райвыканкама і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Поспеху і ўдачы камандам пажадаў у прывітальным слове старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, які, дарэчы, таксама ўдзельнічаў у спаборніцтвах, добрай гульні і добрага настрою – намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Яўгенавіч Лешчанка. Не толькі ў працы, але і ў спорце дасягаюць паспяховых вынікаў случчане, падкрэсліла старшыня Слуцкага райкама прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Людміла Анатольеўна Янук. Вучні СШ №12 прадставілі танцавальныя нумары. Мацнейшых гульцоў выявілі ў сумленай барацьбе.

Пераможцы кожнай з шасці падгруп сустрэліся ў фінальнай частцы спаборніцтваў па валейболе ў нядзелю. Фінальныя гульні па настольным тэнісе адбыліся 12 лютага.

Захапляльнае гэта відовішча, скажу я вам, гульня ў валейбол. Валодаць толькі тэхнікай у каманднай гульні недастаткова, трэба адчуваць партнёра па пляцоўцы, умець сканцэнтравацца, хутка прымаць рашэнні, быць вынослівым. Некаторым камандам выпадала змагацца дзве гульні запар. Цікава было бачыць, як расце майстэрства некаторых проста ў ходзе гульні. Адчувалася, што для ўдзельнікаў гэта важны і цікавы турнір. Зладжана змагаліся прадстаўнікі ПСГ «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» і ААТ «Сорагі-Агра», моцна выглядала валейбольная каманда райвыканкама. А так, як падтрымлівалі спартсменаў з Сорагаў, не балелі больш ні за каго ў спортзале СШ №13. Два дні эмацыянальных гульняў выявілі мацнейшых валейбалістаў.

Кубкам, дыпломамі, медалямі і грашовымі прэміямі ўзнагародзілі каманду Слуцкага райвыканкама, якая заняла І месца.

Дыпломы і грашовыя прэміі атрымалі каманды філіяла «ПСГ «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» за ІІ месца і КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы» за ІІІ месца. На чацвёртым месцы – валейбалісты СГФ «Крывая Града» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», на пятым – ААТ «Сорагі-Агра», шостае месца заняла каманда ААТ «Казловічы-Агра». Спецыяльнымі прызамі за волю да перамогі адзначаны валейбалісты  ААТ «Сорагі-Агра».

Лепшых тэнісістаў вызначалі ў асабістым і камандным заліках. І тут без эмоцый і гарачай падтрымкі – ніяк, асабліва калі спаборнічалі жанчыны.

І месца заваявала каманда філіяла ПСГ ААТ «Слуцкі мясакамбінат», на ІІ месцы – каманда ДП «Рачкавічы» Беларускай чыгункі, на ІІІ – ААТ «Сорагі-Агра». Каманда-пераможца атрымала кубак, дыпломы, медалі і грашовыя прэміі, за другое і трэцяе месцы – дыпломы і грашовыя прэміі.

У асабістым заліку медалі, дыпломы і грашовыя прэміі атрымалі:
І месца – Караліна Ждановіч і Фёдар Мароз (філіял ПСГ ААТ «Слуцкі мясакамбінат»);

ІІ месца – Вольга Рылач (ААТ «Слуцкі Аграсэрвіс») і Аляксей Мароз (СГФ «Агра-Замосце» ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў»);

ІІІ месца – Вераніка Касач (ДП «Саўгас  «Рачкавічы» Беларускай чыгункі) і Аляксандр Тынюра (ААТ «Сорагі-Агра»).

Зоя Пятроўна Клыча, адна з самых узроставых удзельніц, атрымала заахвочвальны прыз за волю да перамогі.

Такія спаборніцтвы – цудоўная магчымасць адпачыць актыўна, адцягнуць увагу ад будзённых клопатаў, паказаць прыклад дзецям, моладзі, садзейнічае прызвычайванню да спорту, умацаванню адносін у калектыве. Добрая ініцыятыва!

Ірына ВЕЧАР.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
23.08.2017
23.08.2017
23.08.2017
22.08.2017
22.08.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА