Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Акционерные общества: отчетность – в срок
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Общество
15 лютага каля памятнага знака воінам-афганцам у Слуцку адбыўся мітынг
16.02.2017

15 лютага каля памятнага знака воінам-афганцам на мітынг прыйшлі ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, вайскоўцы Слуцкага гарнізона, моладзь.

Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі адзначыў, што ва ўмовах смяротнай небяспекі савецкія воіны, у ліку якіх былі амаль 30 тысяч беларусаў, мужна і стойка выконвалі баявыя задачы, каб на афганскай зямлі панавалі мір і спакой. За праяўленыя мужнасць і доблесць 41 воін-інтэрнацыяналіст Слуцкага раёна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, 40 – медалём «За баявыя заслугі»,   больш за 20 – медалём «За адвагу». Больш за 700 беларускіх салдат і афіцэраў не вярнуліся з той вайны – загінулі або прапалі без вестак, у іх ліку – 10 случчан.

А.У. Янчэўскі выказаў словы падзякі тым бацькам і маці, якія выгадавалі такіх адважных доблесных сыноў.
– Няхай наша ўдзячная памяць будзе вам падтрымкай і апорай у хвіліны смутку. Нізкі паклон усім тым, хто прайшоў суровымі дарогамі Афганістана  – адзначыў Андрэй Уладзіслававіч. – Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта жадаю ўсім міра і спакою, чыстага неба, здароўя, удачы і поспехаў у  справах.
Мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінулых, да памятнага знака ўсклалі вянкі і кветкі.

Удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане Міхаіл Кузьміч Паўленка гаварыў аб неабходнасці захавання міру і спакою на зямлі. Ад імя моладзі выступіў кадэт Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча Максім Ігонін.
Ваеннаслужачыя Слуцкага гарнізона ўрачыстым маршам прайшлі па вуліцы 14 Партызан.

 

Рэха афганскай вайны і цяпер трывожыць нашы сэрцы. Не сціхае боль тых, чые родныя і блізкія ўжо ніколі не вернуцца дадому. На Случчыне прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у школах, установах культуры Случчыны прайшлі тэматычныя гутаркі, сустрэчы з воінамі-афганцамі. У галерэі мастацтваў імя У.С. Садзіна дзейнічае выстаўка «Дарогамі Афганістана».

Сустрэча прадстаўнікоў Слуцкага райвыканкама з членамі сем’яў загінулых у Афганістане вайскоўцаў, воінамі-інтэрнацыяналістамі, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях і атрымалі інваліднасць падчас выканання воінскага абавязку, адбылася ў цэнтры традыцыйнай культуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел  старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Аляксеевіч Ражанец,  намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская,  начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слуцкага райвыканкама Віталій Іванавіч Бойка, старшыня савета Слуцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Васілій Дзмітрыевіч Белавусаў.  Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі хвалюючыя пытанні, наведалі кабінет аб’яднання, які размешчаны ў цэнтры традыцыйнай культуры.

Добавить комментарий:
Автор*
E-mail*
Введите цифры*
Обновить рисунок
Комментарий*
Поля отмеченные * обязательны для заполнения
Всего 0 комментария:
Новости 
25.03.2017
25.03.2017
25.03.2017
24.03.2017
24.03.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА