Новость дня
Пажары на Случчыне
30.07.2010
У ліпені ў жылым сектары на Случчыне здарыліся сем пажараў, чатыры з іх – у Слуцку. Агнём пашкоджаны дамы, гараж, будаўнічыя матэрыялы, хлеў і іншая маёмасць грамадзян. З-за парушэння правіл эксплуатацыі воданагравальнага катла 13 ліпеня загарэўся дах малочнатаварнай фермы ў вёсцы Вялікі Быкоў. Шаноўныя случчане, будзьце ўважлівымі і абавязкова выконвайце правілы пажарнай бяспекі!