Обратная связь
Карта сайта
О проекте
Проекты
Официально
Перечень закрепленных территорий
Радио
“Весткi Случчыны”
Информационные ресурсы
Мы - случчане
Случчанка – уладальніца першай прэміі міжнароднага фестывалю «Жамчужны бераг»
06.07.2017

ІІІ рэгіянальнае  свята-конкурс «Беларускі пояс» прайшло 24 чэрвеня на Уздзеншчыне

 Случчыну прадстаўлялі майстры Квасыніцкага цэнтра рамёстваў і ўдзельнікі аматарскага народнага клуба народных майстроў «Крылы творчасці».


Шэсць дыпломаў  прывезены з Уздзенскай зямлі: Н.А. Барынь адзначана за арганізацыю пераемнасці вырабу беларускіх паясоў, а ее вучаніцы Ганна Гарбацэвіч і Дар’я Барынь – за зберажэнне і развіццё традыцый ткацтва,  дыпломамі  другой ступені ўзнагароджаны  Л.І.  Ладоранка  – за лепшы пояс на дошчачках і Н.К. Матусевіч – за лепшы пояс на бярдзечку. Як лепшы сямейны калектыў была адзначана сям’я Барынь.

***
Случчанка – уладальніца першай прэміі міжнароднага фестывалю «Жамчужны бераг»

Вучаніца Замосцкай дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Рылік (настаўніца Ала Яўгенаўна Ігнаценка) стала лаўрэатам першай прэміі міжнароднага многажанравага фестывалю-конкурсу дзіцячых і маладзёжных творчых калектываў «Жамчужны бераг» (Туапсэ, Расія) у намінацыі «Інструментальная музыка. Народныя інструменты. Сола». Таксама журы адзначыла візітную картку Кацярыны як лепшую на  конкурсе.

***
Народны хор Казловіцкага сельскага дома культуры (кіраўнік Святлана Расіч) узнагароджаны дыпломам лаўрэата ІІ ступені рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (Мядзель), які прайшоў 1 ліпеня.

Падрабязнасці – у адным з бліжэйшых нумароў «Слуцкага краю».

Новости 
21.07.2017
21.07.2017
20.07.2017
19.07.2017
19.07.2017
Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
© Слуцкий край, 2009
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА