Да 100-годдзя Слуцкага РАУС
07.03.2018
Строгая, але ўсмешлівая капітан міліцыі Аляксандра Пятроўна Бяссонава працуе інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі Слуцкага РАУС не так даўно.
– Мне заўсёды падабаліся мужчынскія прафесіі. Я расла ў вёсцы. У нашай кампаніі было шмат хлапчукоў, таму часцей я гуляла ў футбол або казакі-разбойнікі, чым у лялькі. У школе прымала актыўны ўдзел як у творчых конкурсах, так і ў спартыўных спаборніцтвах, – адзначае Аляксандра.
Мае бацькі працуюць педагогамі, але пайсці па іх слядах жадання не ўзнікала. Я выбрала баявую прафесію, якая адпавядае майму характару. Паступіла ў акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў на аператыўна-вышуковую дзейнасць. У выканаўчай інспекцыі я сачу за выкананнем пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі: грамадскія работы, бясплатная адпрацоўка. У поле майго зроку часцей за ўсё трапляюць аліментшчыкі, людзі, якія здзейснілі крадзяжы, хуліганы.
Служба ў нас неспакойная. Вечарам выязджаем у рэйды, правяраем паднаглядных. На службу могуць выклікаць і ўначы.
Я цяпер адзіная дзяўчына ў выканаўчай інспекцыі. Вядома, калегі ўсяляк дапамагаюць і аберагаюць.
Родам Аляксандра з Віцебскай вобласці. Падчас вучобы пазнаёмілася са случчанінам. Пасля вяселля пераехалі па месцы жыхарства мужа. Ён пажарны інспектар Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Гадуюць дзвюх дачушак.
Вольны ад працы час Аляксандра аддае сям'і. Пакуль знаходзілася ў дэкрэце, займалася, напэўна, усім, чым толькі можна: шыла, вязала, пякла тарты. Вельмі любіць чытаць, у апошні час аддае перавагу кнігам на ваенную тэматыку.

Ірына МАЛЯЎКА.
К списку записей раздела