Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Милиция

Аддзел унутраных спраў Слуцкага райвыканкама – лепшы ў Мінскай вобласці (дапоўнена)

22.01.2019
 Аддзел унутраных спраў Слуцкага райвыканкама прызнаны лепшым у Мінскай вобласці па выніках аператыўна-службовай дзейнасці ў 2018 годзе.  Пераходны прыз імя генерал-маёра Г.В. Пукава  – крыштальны кубак – уручылі начальніку Слуцкага райаддзела ўнутраных спраў Уладзіміру Аляксандравічу Гярэгу на калегіі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама 22 студзеня.

  Два супрацоўнікі Слуцкага райаддзела сталі лепшымі ў вобласці па кірунках сваёй дзейнасці: 

старшы оперупаўнаважаны аддзялення па  наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі старшы лейтэнант міліцыі Ігар Сяргеевіч Сінкевіч і ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх старшы лейтэнант міліцыі Андрэй Сяргеевіч Мароз.


Чатыры падраздзяленні слуцкай міліцыі прызнаны лепшымі ў вобласці:

аддзел крымінальнага вышуку (кіраўнік у 2018 годзе – С.Л. Чухольскі, цяпер – В.А. Алешка);
 
узвод ППСМ (М.М. Кравец);

кадравая служба (А.М. Заяц);

тылавая служба (С.Ф. Крывадубскі).

Медалём "За бездакорную службу" 3 ступені ўзнагароджаны намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку Слуцкага РАУС маёр міліцыі Уладзімір Рымашэўскі.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения