07.03.2018
Да 100-годдзя Слуцкага РАУС
Строгая, але ўсмешлівая капітан міліцыі Аляксандра Пятроўна Бяссонава працуе інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі Слуцкага РАУС не так даўно. – Мне заўсёды падабаліся мужчынскія прафесіі. У нашай кампаніі было шмат хлапчукоў, таму часцей я гуляла ў футбол або казакі-разбойнікі, чым у лялькі, – расказвае Аляксандра.