27.09.2018
На варце грамадскага правапарадку
Мабільныя падраздзяленні патрульна-паставой службы міліцыі выконваюць задачы па забеспячэнні правапарадку, папярэджанні правапарушэнняў на вуліцах і ў грамадскіх месцах. Звычайна да паставых міліцыянераў у першую чаргу звяртаюцца на вуліцах людзі не толькі па дапамогу ў складаных сітуацыях, але і проста па патрэбную інфармацыю. Ад іх прафесіяналізму залежыць бяспека грамадзян.