Новости Слуцка и Слуцкого района

Квэст «Шыфр 112» разгаданы навабранцамі кадэцкага вучылішча

28.08.2021
У рамках рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню» слуцкія ратавальнікі неаднаразова наведвалі дзіцячыя аздараўленчыя лагеры і санаторыі, прышкольныя лагеры, дашкольная дзіцячыя ўстановы. Яны праводзяць прафілактычныя гутаркі, распавядаюць дзецям аб асноўных правілах пажарнай і агульнай бяспекі, каб дзяцінства праходзіла без надзвычайных сітуацый, але найбольшую цікавасць у дзяцей выклікае займальная квэст-гульня «Шыфр 112», якая ўжо стала своеасаблівай «візітнай карткай» ратавальнікаў-прапагандыстаў.

На гэты раз работнікі МНС правялі квэст з навабранцамі Мінскага абласного кадэцкага вучылішча. Чатыры каманды спаборнічалі паміж сабой, праходзячы па лакацыям і выконваючы заданні. Так, трэба было паказаць свае веды ў галіне бяспекі, расказаць, як трэба паводзіць сябе ў лесе і на вадзе, вызначыць ядомыя і не прыдатныя ў ежу грыбы, праявіць спрыт і хуткасць на спартыўнай лакацыі, надзець цяжкую баявую вопратку выратавальніка на экіпіровачнай станцыі, на гістарычнай – камандам неабходна было сабраць мазаіку з выявай выратавальніка і адказаць на пытанні. Як і ў любой гульні, тут ёсць пераможцы і тыя, хто прайграў, хтосьці быў хутчэйшы, спрытнейшы, а камусьці не хапіла ўсяго толькі аднаго моманту да перамогі, але ўсе атрымалі дыпломы ды салодкія падарункі. 
– Галоўнае, кажуць,  не перамога, а актыўны ўдзел, бо дзякуючы гэтаму квэсту па бяспецы першакурснікі атрымалі важную інфармацыю, якая, бясспрэчна, спатрэбіцца ім у жыцці, – лічыць дырэктар вучылішча Сяргей Мяцельскі.

Слуцкі РАНС.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения