Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

«З маленства сціпласці вучылі». Сустрэча з Васілінай Міцкевіч прайшла ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы

22.05.2024
 У рамках  часовай экспазіцыі «Паэма незвычайнай прыгажосці», прысвечанай жыццю і творчасці Якуба Коласа і яго выдатнаму твору – паэме «Новая зямля»,  у Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з Васілінай Міцкевіч – галоўным захавальнікам фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, яго праўнучкай.

Сустрэча атрымалася досыць пазнавальнай для тых, хто цікавіцца літаратурай, гісторыяй, захапляецца паэзіяй. Васіліна Валер’еўна жыва, змястоўна расказала пра вядомыя і малавядомыя факты напісання Коласам паэмы «Новая зямля», пра традыцыі, якія панавалі і пануюць іх  раду, сваю сям’ю, выхаванне дачок, далучэнне іх да творчай спадчыны.



А ганарыцца, сапраўды, ёсць чым. Васіліна Валер’еўна – праўнучка яшчэ аднаго знакамітага пісьменніка Янкі Маўра.

 Падчас сустрэчы са случчанамі яна адзначыла, што ў нашым горадзе ўпершыню, ёй тут вельмі спадабалася і  прыемна, што тут яшчэ захаваўся той будынак, дзе калісьці быў на настаўніцкіх курсах Якуб Колас. Васіліна Валер’еўна расказала аб кніжках пра  сваіх продкаў «Доўгая дорога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа» і «Табой я жыў, табой жыву» (пра жонку Якуба Коласа). Апошняя пабачыла свет у 2022 годзе, яе выдаў выдавецкі дом «Звязда». Цікавая яна тым, што змяшчае лісты перапіскі вялікага пісьменніка з жонкай, дзе вельмі адчуваецца яго бацькоўскі клопат аб правільным выхаванні сыноў, вершы, прысвечаныя сям’і песняра, розныя фотаздымкі.






Васіліна Міцкевіч расказала і аб рабоце, якую яна праводзіць па захаванні і даследаванні творчай спадчыны Якуба Коласа, запрасіла ўсіх прысутных наведаць Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Яна ўручыла  сертыфікаты  ўдзельнікаў  міжнароднай юбілейнай акцыі з нагоды 100-годдзя першага выдання паэмы «Новая Зямля» – чытаюць сучаснікі» дарослым і вучням, якія прынялі ўдзел у такім мерапрыемстве.



 




Напрыканцы сустрэчы праўнучка Якуба Коласа адзначыла, што заўсёды адчувала вялікую адказнасць за зберажэнне творчай спадчыны прадзеда, беларускага народа, хоць у сям’ і яе вучылі сціпласці.
Наталля ГРАМЫКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения