Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

У раённай бібліятэцы адкрылі выставу работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці Слуцкага цэнтра традыцыйнай культуры «Рамёствы – повязь часоў»

24.01.2020
На выставе прадстаўлены разнастайныя творы: вырабы з лазы, маляванкі, вышыванкі, вырабы ткацтва, лялькі, габелены і іншае. Прыгожыя, цудоўныя творы! 

Як адзначылі дырэктар Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі Людміла Гурыновіч, дырэктар Слуцкага цэнтра традыцыйнай культуры Зінаіда Губановіч, гэты сумесны праект ажыццяўляецца для лепшага азнаямлення случчан з народнымі рамёствамі, культурай продкаў, далучэння да культурнай гістарычнай спадчыны. Адкрыццё выставы было аздоблена прыгожай музыкай цымбалістаў і вершамі члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганны Міклашэвіч у  выкананні аўтара. Работнікі цэнтра правялі для наведвальнікаў выставы майстар-класы па некаторых відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

 
 





Дырэктар Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі Людміла Гурыновіч

Дырэктар Слуцкага цэнтра традыцыйнай культуры Зінаіда Губановіч
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганна Міклашэвіч









К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения