Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Культура / Культура

Старт рэспубліканскаму фестывалю «Майстры мастацтваў – працаўнікам вёскі» быў дадзены на Случчыне

12.08.2019
Для хлебаробаў Слуцкага раёна спявала заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева

На палетках ААТ «Казловічы-Агра» была ўладкавана канцэртная пляцоўка пад адкрытым небам: прыгожая сцэна, ахопленая абсягамі палёў, замест крэслаў  – мяккія  саламяныя цюкі. У мінулы аўторак там  прайшоў цудоўны канцэрт для хлебаробаў Случчыны з удзелам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч Гракун і старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Аксёнавіч Лабушаў, адкрываючы свята, адзначылі, што Случчына невыпадкова абрана як стартавая пляцоўка рэспубліканскага фестывалю «Майстры мастацтваў – працаўнікам вёскі». Слуцкі раён адна з галоўных  жытніц Міншчыны, славіцца сваімі намалотамі і працавітымі людзьмі. Уладзімір Уладзіміравіч Гракун і Мікалай Аксёнавіч Лабушаў віншавалі хлебаробаў Случчыны з паспяховай работай падчас жніва, уручылі Падзякі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускага прафсаюза работнікаў АПК вадзіцелю-трохтысячніку філіяла ПСГ «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» Максіму Раманавічу Пракапенку, трактарыстам-машыністам ААТ «Казловічы-Агра» Яўгену Аляксандравічу  Патапаву, Сяргею Аляксандравічу Белану, Аляксандру Мікалаевічу Пракаповічу, трактарыстам-машыністам РСУП «Саўгас «Слуцк» Аляксандру Мікалаевічу Калядзе, Генадзію Генадзьевічу Касцючэнку.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі сельгасарганізацый, перапрацоўчых прадпрыемстваў, і канечне яны – галоўныя героі гэтай урачыстасці: нашы дарагія камбайнеры, вадзіцелі, якія не ведаючы стомы працуюць на палетках, каб сабраць вырашчаны хлеб.

З падзякай за смаадданую працу да хлебаробаў Слуцкага раёна звярнулася заслужаная артыстка краіны Ірына Дарафеева, падарыла гледачам прыгожыя песні. Парадавалі прысутных і выступленні сталічнай  групы «Красотки», Дар’і Хмяльніцкай і Андрэя Коласава. Канцэрт прайшоў, як гаворыцца, на адным дыханні: ярка, пазітыўна, крэатыўна.























                                                                                                                    Наталля СЕЛЯЗНЁВА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения