На фестывалі «Славянскага Базара» случчане ўзнагароджаны дыпломамі
17.07.2024
У рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў у Віцебску случчане прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў імя Ігара Лучанка.
Як расказала старшыня Слуцкай аб’яднанай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Святлана Наруцкая, у фестывалі ўдзельнічалі каля 200 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расіі. Два вакальныя дуэты са Случчыны паспяхова выступілі ў адборачным туры і сталі ўдзельнікамі гала-канцэрта. Болей таго, яны адзначаны дыпломамі фестывалю: у намінацыі «Эстрадны вакал» творчы дуэт Івана Расцюшэўскага і Баляслава Вісловіча за выкананне песні «Зорька алая» ўзнагароджаны дыпломам другой ступені; Валянціна Бабініч і Валянтіна Мурашка ў намінацыі «Народны вакал» узнагароджаны дыпломам трэцяй ступені за выкананне песні «Артысткі».
Малайцы, віншуем!
К списку записей раздела