У дварах дамоў 8 і 6 на Салігорскай правялі рамонт дарог
14.06.2020
А дакладней, асфальта-бетоннага пакрыцця праезнай часткі двароў. У чацвер гэтыя работы зроблены ў двары дома №8 на вуліцы Салігорскай у Слуцку, сёння іх завяршаюць у двары каля дома №6. Работы выконваюць працаўнікі ДРБУ-125. Асфальт дастаўляюць з асфальтабетоннага завода арганізацыі. Нягледзячы на спёчнае надвор'е, рамонт праведзены ў запланаваныя тэрміны.
К списку записей раздела