Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Благоустройство

Няхай радуе сквер

26.10.2018

 Гэтай восенню працаўнікі многіх прадпрыемстваў, арганізацый горада ўдзельнічаюць у яго азеляненні: вызначаны план пасадкі зялёных насаджэнняў у Слуцку. У мінулую суботу на вуліцы Чырвонаармейскай (уздоўж Случы) у горадзе прайшоў дэпутацкі суботнік, у якім прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, Людміла Іванаўна Ніжэвіч, дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Валянцінавіч Рыбак, Уладзімір Леанідавіч Гога, Ірына Уладзіміраўна Пятровіч, многія дэпутаты Слуцкага раённага Савета дэпутатаў.

Удзельнікі суботніка заклалі новы сквер: пасадзілі больш за 150 дрэўцаў – клёны, ліпы, івы. Дэпутаты лічаць сваім абавязкам удзел у азеляненні, добраўпарадкаванні горада. З добрым настроем і натхненнем працавалі ўдзельнікі суботніка, дэпутат Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Георгіеўна Варанецкая напісала пранікнёны верш, у якім ёсць такія радкі:


Што мяркую я, калегі, што хачу прапанаваць:

Можа, гэты новы скверык

скверам шчасця называць?

Мы пасадзім дрэва шчасця  

і павяжам стужкі ўсе.

Кожны з нас дабра часцінку

тут пакіне пакрысе.

НаталляСелязнёва.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения